З 20 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату. У хуткай праграме, якая адбылася 21 жніўня, чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Яна Якубовіч, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед! Марат Леў, Аляксандра Спірына, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Алеся Масюк - сярэбраныя прызёры, Уладзіслаў Валюк, Анастасія Сакалова, Інга Барашка і Юлія Швед - бронзавыя! 22 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Георгій Выдзерка, Яна Якубовіч, Аляксандра Сіняк і Яўгенія Швед! На другім месцы Віталь Новікаў, Марат Леў, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Інга Барашка, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Аляксей Паўлючэнка, Арцём Гутан і Паліна Петрусёва! 23 жніўня праходзіў камандны чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні (у складзе каманды спартсмены да 17, 14 і 11 год). Зборная Беларусі (Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук) перамагла ў турніры сярод дзяўчат, юнакі (Георгій Выдзерка, Марк Акуловіч, Аляксей Паўлючэнка) сталі другімі! 30 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Паліна Петрусёва, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Яўгенія Швед! Уладзіслаў Валюк, Захар Шыбакоў, Марат Леў, Аляксандра Спірына і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Алеся Масюк - бронзавы! Зборная Беларусі стала лепшай у камандным заліку па выніках класічнай праграмы! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Віталь Новікаў, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск) Моладзь (дзяўчаты): Паліна Петрусёва, Аляксандра Спірына, Яна Якубовіч (рапід, бліц) (усе - Мінск) Юніёры: Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка) Юніёркі: Марыя Часнакова (Мінск) Кадэты: Георгій Выдзерка (Гродна), Марат Леў (Слонім) Кадэткі: Дар'я Нікіфарава, Вікторыя Нікалаева (абедзве - Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім), Анастасія Сакалова, Дар'я Кардымон (абедзве - Бабруйск), Ксенія Белая (Віцебск) Мінікадэты: Марк Акуловіч (Мінск), Сяргей Астапаў (Гомель) Мінікадэткі: Яўгенія Швед (Мінск), Інга Барашка (Гомель), Алеся Масюк (Бабруйск) Надзеі (хлопчыкі): Аляксей Паўлючэнка (Мінск), Мікіта Пінчук (Гомель) Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нарчук (Віцебск), Хадзіджа Аліева, Нэлі Куртава (абедзве - Мінск) Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Арцём Гутан (Віцебск), Павел Пакідзька (Гомель) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Юлія Швед (Мінск), Сафія Краснова (Віцебск) |