З 15 па 21 лістапада ў Картрэйку (Бельгія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі да 27 гадоў. Бліскуча згулялі беларусы ў класічнай праграме. Яна Якубовіч і Дзмітрый Немец сталі чэмпіёнамі, Паліна Петрусёва заваявала сярэбраны медаль! У бліскавічнай праграме золата на рахунку Яны Якубовіч, Дзмітрый Немец на трэцім месцы! У апошні дзень адбыліся спаборніцтвы па хуткай гульні. Сваё трэцяе золата заваявала Яна Якубовіч і стала абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы! Бронза на рахунку Паліны Петрусёвай. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату - https://eku27.be |