З 18 па 21 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіў Кубак Беларусі. 18-19 снежня адбыўся Кубак па шашках-64. Перамагла каманда Гродзенскай вобласці (Марат Леў, Сяргей Садоўскі, Ілля Астаф'еў, Эма Саўрас). Вынікі, сюжэт тэлекампаніі СТВ, рэгламент Кубка па шашках-64. 20-21 снежня прайшоў Кубак па шашках-100. Лепшай стала каманда Гомельскай вобласці (Рыгор Кулагін, Дзмітрый Шымакоў, Ганна Барашка). Вынікі, рэгламент Кубка па шашках-100. |