З 6 па 13 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2022", у якіх прыняло ўдзел больш за 90 спартсменаў з 8 краін. Удала выступілі нашы прадстаўнікі. Андрэй Валюк і Вера Хвашчынская перамаглі ў бліскавічнай і класічнай праграмах, а таксама сталі другімі ў хуткай. На рахунку Вікторыі Нікалаевай золата ў рапідзе, серабро ў класіцы і бронза ў бліцы. Яна Якубовіч стала трэцяй у класічнай праграме. Старонка турніра.
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.