З 25 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64. У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Вікторыя Нікалаева) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Арцём Ціханаў) зборныя Беларусі. 26 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Жаночая зборная Беларусі - чэмпіён свету, мужчынская - сярэбраны прызёр! У класічнай праграме нашыя каманды занялі тыя ж месцы. Такім чынам, жаночая зборная зрабіла залаты дубль, а мужчынская - сярэбраны! Віншуем! Старонка чэмпіянату. |