З 3 па 10 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату. У трох праграмах беларускія спартсмены заваявалі 40 медалёў, 19 з якіх залатыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад беларускай каманды далей.
Юніёры да 27 год: Уладзіслаў Валюк (Мінск) Юніёркі да 27 год: Паліна Петрусёва (Мінск) Юніёркі да 20 год: Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева (абедзве - Мінск) Кадэты: Марат Леў (Слонім) Кадэткі: Аляксандра Сіняк (Слонім) Мінікадэты: Іван Бародзіч (Мінск), Сяргей Астапаў (Гомель) Мінікадэткі: Інга Барашка (Гомель), Нэлі Куртава (Мінск), Дар'я Нарчук (Віцебск) Надзеі (юнакі): Фёдар Пушкін (Мінск) Надзеі (дзяўчаты): Анастасія Бутаровіч (Віцебск), Дар'я Волкава (Мінск) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Савянкова (Гомель) |