З 11 па 19 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату. 12 кастрычніка адбылася хуткая праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Аляксей Куніца і Вера Хвашчынская - сярэбраныя прызёры! У бліскавічнай праграме, якая прайшла 13 кастрычніка, Ігар і Вікторыя паўтарылі свой поспех і зноў сталі першымі! Андрэй Валюк заняў другое месца, Вера Хвашчынская - трэцяе! З 14 па 19 кастрычніка праходзіла класічная праграма. Вікторыя Нікалаева выйграла сваё трэцяе золата і стала абсалютнай чэмпіёнкай свету! Андрэй Валюк стаў першым сярод мужчын! Ігар Міхальчанка - сярэбраны прызёр, Паліна Петрусёва - бронзавы! Віншуем! Сюжэт тэлекампаніі СТВ. Склад зборнай Беларусі далей.
Жанчыны: мгр Вера Хвашчынская (Бабруйск), мм Эма Саўрас (Гродна), мм Вікторыя Нікалаева, мгр Дар'я Федаровіч, мм Анастасія Барышава (Мінск), мм Паліна Петрусёва, мм Марыя Часнакова (усе - Мінск). Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мм Сяргей Садоўскі (Гродна), мгр Андрэй Валюк, мгр Уладзіслаў Валюк, мгр Аляксей Куніца (усе - Мінск). |