З 20 па 29 кастрычніка ў Аланіі (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. 21 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веранікі Целяўной, бронза - Уладзіслава Валюка і Івана Невара. У хуткай праграме, якая прайшла 22 кастрычніка, другое золата выйграла Аляксандра Спірына! Арцём Ціханаў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава сталі другімі, Паліна Петрусёва і Міхаіл Усціменка - трэцімі. Удала нашы спартсмены выступілі і ў класічнай праграме: чэмпіёнамі свету сталі Паліна Петрусёва, Дар'я Нікіфарава і Юлія Швед, Марыя Часнакова - сярэбраны прызёр, Уладзіслаў Валюк, Вікторыя Нікалаева і Ганна Забалотскіх - бронзавыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры да 27 год: Віталь Новікаў, Уладзіслаў Валюк (абодва - Мінск) Юніёркі да 27 год: Паліна Петрусёва, Аляксандра Спірына (абедзве - Мінск) Юніёры да 20 год: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск) Юніёркі да 20 год: Анастасія Сакалова (Бабруйск), Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева (абедзве - Мінск) Кадэты: Яўген Жукоўскі, Іван Бародзіч (абодва - Мінск) Кадэткі: Яўгенія Швед, Дар'я Нікіфарава (абедзве - Мінск), Інга Барашка (Гомель) Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск), Уладзімір Чайкоўскі (Гродна) Мінікадэткі: Ганна Буйліна (Магілёў), Нэлі Куртава (Мінск), Кацярына Целяўная (Гродна) Надзеі (юнакі): Аляксандр Маркін (Гродна), Фёдар Пушкін (Мінск), Мікіта Зелянкоўскі (Слонім) Надзеі (дзяўчаты): Юлія Швед, Дар'я Волкава (абедзве - Мінск) Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Вераніка Целяўная (Гродна), Ганна Забалотскіх, Вера Шуранава (абедзве - Мінск) |