З 11 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2024". Нашу краіну прадстаўлялі восем спартсменаў. У бліскавічнай праграме золата сярод мужчын заваяваў мм Арцём Ціханаў, мгр Аляксей Куніца стаў другім. Мс Яўгенія Швед заняла трэцяе месца сярод жанчын. Таксама мс Марат Леў стаў трэцім сярод юніёраў да 20 гадоў, Іван Невар – другім сярод юнакоў да 11 гадоў. У хуткай праграме золата таксама на рахунку беларуса – мгр Андрэя Валюка. Яўгенія Швед заняла другое месца сярод жанчын, Арцём Ціханаў – першае сярод юнакоў да 17 гадоў, Іван Невар – трэцяе сярод юнакоў да 11 гадоў. У класічнай праграме лепшым сярод мужчын зноў стаў Арцём Ціханаў! Аляксей Куніца на трэцім месцы. У Яўгеніі Швед серабро сярод дзяўчат да 17 гадоў, у Івана Невара золата сярод юнакоў да 11 гадоў. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка турніру. |