З 5 па 15 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату на сайце ІДФ. У бліскавічнай праграме Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам, Ігар Міхальчанка – бронзавым! У хуткай праграме ў скарбонцы нашай зборнай тры медалі: Ігар Міхальчанка – чэмпіён свету, Марыя Тараніна – сярэбраны прызёр, Андрэй Валюк – бронзавы! У класічнай праграме сярэбраныя медалі выйгралі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Мужчыны: мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мс Марат Леў Мінск), мгр Уладзіслаў Валюк (Мінск). Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мм Эма Саўрас (Гродна), мф Яўгенія Швед (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Тараніна (Мінск), мм Аляксандра Спірына (бліц, рапід, Мінск). |