Информация далее
«ЗАЦВЯРДЖАЮ» Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама _____________І.А.Царук 5 лютага 2009 года
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па шашках-64 “Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крата”.
I. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ -далейшая папулярызацыя шашак -павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў
ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і Бранскай вобласці Расіі. Спаборніцтвы пройдуць у асабістым заліку. У праграме мемарыялу адбудуцца 5 турніраў па сістэме мікра-матчаў: асноўны (запрашаюцца шашысты з кваліфікацыяй не ніжэй кандыдата ў майстры спорту) і 4 юнацкіх (юнакі і дзяўчаты 1996-1998 гадоў нараджэння і 1999 года нараджэння і маладзейшыя). У асноўным турніры будзе прымяняцца жараб’ёўка першага ходу.
III. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ Спаборніцтвы праводзяцца 20-22 сакавіка 2009 года ў СШ №10 г.Слоніма (вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 20 сакавіка ў 16.00 гадзін.
IV. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ Расходы па ўдзелу ў спаборніцтвах (праезд, харчаванне, пражыванне) – за кошт камандзіруючых арганізацый, расходы па судзейству – за кошт аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў спаборніцтваў.
V. ЗАЯЎКІ. Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 10 сакавіка па тэл. 8-01562-51830 (хатні) і мабільныя: 8-029-1151830 (Velcom) і 8-029-2810448 (МТС) або па e-mail: a.aniska@tut.by і a.aniska@mail.ru ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
Прислал Александр Анисько |