В адрес сайта поступило положения о проведении турнира по шашкам -100 посвященного дню освобождения г. Слонима.
Положение в формате MS Word (*.zip)
ПАЛАЖЭННЕ
I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ: - умацаванне сяброўскіх сувязей шашыстаў розных краін - павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў
II. КІРАЎНІЦТВА СПАБОРНІЦТВАМІ. Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел ФКСіТ Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае кіраўніцтва ажыццяўляе судзейская калегія і Слонімская раённая ДЮСШ прафсаюзаў.
III. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
IV. ЧАС I МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ. Спаборніцтвы праводзяцца 6-11 ліпеня 2010 года ў в.Жыровічы Слонімскага раёна ў Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа(вул. Саборная, 5). Пачатак 6 ліпеня ў 16.00 гадзін.
V. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ. Кожны ўдзельнік аплачвае турнірны ўзнос - 125000 беларускіх рублёў (~30 еўра). Харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, прызы пераможцам і прызёрам турніру - за кошт спонсараў спаборніцтваў.
VI. УЗНАГАРОДЖВАННЕ. Удзельнікі, заняўшыя 1-6 месцы, узнагароджваюцца прызамі. Таксама будуць прадугледжаны прызы асобна ў заліках сярод жанчын, а таксама юнакоў і дзяўчат па ўзроставых трупах.
VII. ЗАЯЎКІ. Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 20 чэрвеня па e-mail: a.aniska@mail.ru
ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
|