Вход пользователей
Основное меню
|
|
Навіны : Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100
|
Написал marny в 2021/12/4 19:10:00 (654 прочтений) |
З 28 лістапада па 5 снежня ў г.Шклярска Парэмба (Польшча) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100. 4 снежня закончылася класічная праграма. У скарбонцы нашай зборнай два медалі - золата Марыі Часнаковай (юніёркі) і серабро Дар'і Нікіфаравай (кадэткі)! 5 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнам свету стаў Георгій Выдзерка (кадэты), Яўген Жукоўскі (кадэты) - сярэбраны прызёр, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед (міні-кадэткі) - бронзавыя. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату, склад зборнай Беларусі. |
|
Навіны : Чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі
|
Написал marny в 2021/11/21 18:40:00 (500 прочтений) |
З 15 па 21 лістапада ў Картрэйку (Бельгія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі да 27 гадоў. Бліскуча згулялі беларусы ў класічнай праграме. Яна Якубовіч і Дзмітрый Немец сталі чэмпіёнамі, Паліна Петрусёва заваявала сярэбраны медаль! У бліскавічнай праграме золата на рахунку Яны Якубовіч, Дзмітрый Немец на трэцім месцы! У апошні дзень адбыліся спаборніцтвы па хуткай гульні. Сваё трэцяе золата заваявала Яна Якубовіч і стала абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы! Бронза на рахунку Паліны Петрусёвай. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату - https://eku27.be |
|
Навіны : Камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100
|
Написал marny в 2021/10/7 13:40:00 (741 прочтений) |
З 4 па 9 кастрычніка ў К'янчана-Тэрме (Італія) праходзіў камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100. У праграме спаборніцтвы ў класічнай, бліскавічнай і хуткай праграмах. Падрабязнасці далей.
|
|
Навіны : Чэмпіянат Еўропы па шашках-64
|
Написал marny в 2021/9/18 17:00:00 (753 прочтений) |
З 10 па 19 верасня ў Курэмаа (Эстонія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У праграме адбыліся спаборніцтвы ў хуткай, бліскавічнай і класічнай праграмах. 11 верасня адбылася хуткая праграма. У жаночым турніры ўвесь п'едэстал занялі беларускі - Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч і Паліна Петрусёва! Ігар Міхальчанка стаў трэцім сярод мужчын! У бліскавічнай праграме, якая прайшла 12 верасня, залатыя медалі выйгралі Паліна Петрусёва і Ігар Міхальчанка! Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Андрэй Валюк - бронзавым! 18 верасня закончылася класічная праграма. Ізноў беларускі занялі ўвесь п'едэстал сярод жанчын - чэмпіёнкай Еўропы стала Яна Якубовіч, Вера Хвашчынская - другая, Эма Саўрас - трэцяя! У мужчынскім турніры перамог Ігар Міхальчанка! Віншуем! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей. |
|
Навіны : Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64
|
Написал marny в 2021/8/30 10:00:00 (1380 прочтений) |
З 20 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату. У хуткай праграме, якая адбылася 21 жніўня, чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Яна Якубовіч, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед! Марат Леў, Аляксандра Спірына, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Алеся Масюк - сярэбраныя прызёры, Уладзіслаў Валюк, Анастасія Сакалова, Інга Барашка і Юлія Швед - бронзавыя! 22 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Георгій Выдзерка, Яна Якубовіч, Аляксандра Сіняк і Яўгенія Швед! На другім месцы Віталь Новікаў, Марат Леў, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Інга Барашка, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Аляксей Паўлючэнка, Арцём Гутан і Паліна Петрусёва! 23 жніўня праходзіў камандны чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні (у складзе каманды спартсмены да 17, 14 і 11 год). Зборная Беларусі (Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук) перамагла ў турніры сярод дзяўчат, юнакі (Георгій Выдзерка, Марк Акуловіч, Аляксей Паўлючэнка) сталі другімі! 30 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Паліна Петрусёва, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Яўгенія Швед! Уладзіслаў Валюк, Захар Шыбакоў, Марат Леў, Аляксандра Спірына і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Алеся Масюк - бронзавы! Зборная Беларусі стала лепшай у камандным заліку па выніках класічнай праграмы! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей. |
|
Навіны : Камандны чэмпіянат свету па шашках-64
|
Написал marny в 2021/8/29 13:20:00 (598 прочтений) |
З 24 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64. У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Аляксей Куніца) зборныя Беларусі. 25 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Мужчынская зборная заваявала золата, жаночая - серабро! У класічнай праграме, якая праходзіла з 27 па 29 жніўня, зборныя Беларусі зрабілі залаты дубль! Віншуем! Старонка чэмпіянату. |
|
Навіны : Чэмпіянат свету па шашках-100
|
Написал marny в 2021/7/14 11:30:00 (615 прочтений) |
З 28 чэрвеня па 14 ліпеня ў Таліне (Эстонія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-100 сярод мужчын і жанчын. У жаночым турніры Вольга Федаровіч заняла шостае месца, Дар'я Федаровіч - восьмае. У мужчынскім турніры Аляксею Куніцы крыху не хапіла для выхаду ў фінальны этап. Чэмпіёнамі свету сталі прадстаўнікі Расіі Матрона Нагавіцына і Аляксандр Шварцман. Афіцыйная старонка чэмпіянату. |
|
Навіны : Пераможцы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы на тэлебачанні
|
Написал marny в 2021/5/13 17:10:00 (1035 прочтений) |
Пасля ўдалага выступлення ў маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шашках-64 у Турцыі ў студыю тэлерадыёкампаніі "Гродна" прыйшлі Георгій Выдзерка, Ілля Астаф'еў, Аляксандр Маркін-малодшы і іх трэнеры Аляксандр Аніська і Аляксандр Маркін. Глядзіце вялікую размову, якая прайшла ў прамым эфіры, з адзнакі 31:45. |
|
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
|
Написал marny в 2021/4/30 7:20:00 (1476 прочтений) |
З 24 па 30 красавіка ў г.Кемер (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ілля Астаф'еў і Дар'я Нарчук! Віталь Новікаў, Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Іван Латушкін, Яўгенія Швед, Нэлі Куртава і Аляксандр Маркін - сярэбраныя прызёры! У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін! На другім месцы Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў і Нэлі Куртава, на трэцім Юлія Швед! У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед і Нэлі Куртава! Серабро выйгралі Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін, бронзу - Іван Латушкін і Юлія Швед! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Фотагалерэя (абноўлена 30 красавіка), афіцыйная старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей. |
|
Навіны : Моладзевае першынство Беларусі па шашках-100
|
Написал marny в 2021/4/1 11:50:00 (935 прочтений) |
З 26 сакавіка па 1 красавіка ў Гомелі (вул.Галавацкага, 19, гасцініца "Надзея") адбылося першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1995-2001 гг.н., юніёры, юніёркі 2002-2004 гг.н, юнакі і дзяўчаты 2005-2007, 2008-2010 гг.н, 2011 г.н. і маладзей). Рэгламент, расклад тураў, сканы табліц, фотаальбом (аўтар Аляксандр Макаранка), фота прызёраў. Вынікі: дзяўчаты 2011 г.н. і маладзей дзяўчаты 2008-10 гг.н. дзяўчаты 2005-07 гг.н. юніёркі 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. юнакі 2011 г.н. і маладзей юнакі 2008-10 гг.н. юнакі 2005-07 гг.н. юніёры 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. |
|
Навіны : Моладзевае першынство Беларусі па шашках-64
|
Написал marny в 2021/2/21 12:10:00 (1730 прочтений) |
З 15 па 21 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 (моладзь 1995-2001 гг.н., юніёры, юніёркі 2002-2004, юнакі і дзяўчаты 2005-2007, 2008-2010, 2011 г.н. і маладзей), у якім прынялі ўдзел 134 спартсмены з усіх абласцей краіны, у тым ліку тры міжнародных гросмайстры. Рэгламент, расклад тураў, сканы табліц. Сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, фота прызёраў, фота Аляксандра Лунёва. Вынікі: дзяўчаты 2011 г.н. і маладзей дзяўчаты 2008-10 гг.н. дзяўчаты 2005-07 гг.н. юніёркі 2002-04 гг.н. і моладзь 1995-2001 гг.н. юнакі 2011 г.н. і маладзей юнакі 2008-10 гг.н. юнакі 2005-07 гг.н. юніёры 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. |
|
Навіны : Рэспубліканскі судзейскі семінар
|
Написал marny в 2021/2/18 15:20:00 (612 прочтений) |
18 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, д.10) прайшоў рэспубліканскі судзейскі семінар. Падрабязнасці далей. |
|
|
|
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы
Поиск
|
|