Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 2 (3) 4 5 6 7 »
Сообщений marny в 2024/4/13 4:41:57 (1294 прочли)
Артыкул да 105-годдзя з дня нараджэння аднаго з першых савецкіх гросмайстраў, чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года Веніяміна Барысавіча Гарадзецкага, які нарадзіўся і пачаў займацца шашкамі ў Бабруйску і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны жыў у Беларусі.
Сообщений marny в 2024/3/11 6:20:00 (816 прочли)

Віншуем з 75-годдзем Генадзя Дзмітрыевіча Барысава — майстра спорту, прызёра чэмпіянату Беларусі сярод мужчын і чэмпіянату Еўропы сярод ветэранаў, а таксама вядомага трэнера, які падрыхтаваў шмат моцных віцебскіх шашыстаў! Зычым моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у трэнерскай справе!

Размова з юбілярам.

Сообщений marny в 2024/3/6 20:40:00 (748 прочли)
89 гадоў таму, 6 сакавіка 1935 года, у Мінску быў усталяваны сусветны рэкорд адначасовай гульні ў рускія шашкі. Чэмпіён СССР Ігар Цімкоўскі правёў сеанс на 125 (!) дошках. Падрабязней пра гэта па спасылцы.
Сообщений marny в 2024/3/4 7:00:00 (642 прочли)

4 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Марка Сямёнавіча Гелера (04.03.1939 — 05.12.1991) — шматразовага чэмпіёна Беларусі, пераможцы каманднага юнацкага першынства Савецкага Саюза па рускіх шашках у складзе зборнай БССР (1956), пераможцы першынства СССР сярод юнакоў па стаклетачных шашках (1957), майстра спорту СССР (1958), прызёра міжнароднага турніру ў Ялце (1961). Пра Марка Гелера ўспамінае Міхаіл Кац.

Фотагалерэя (архівы дачкі М.Гелера В.Галябовіч, В.Палянскага, Б.Плоткіна, Беларускай федэрацыі шашак, НАРБ).

Сообщений marny в 2024/2/21 18:40:00 (431 прочли)
Сёння дзень памяці першага беларускага шашачнага майстра Барыса Круталевіча. 21 лютага 1928 года ён памёр ад сухотаў зусім маладым, у 27 гадоў. З гэтай нагоды Віталь Аніська падрыхтаваў два артыкулы. Першы прысвечаны творчай спадчыне маэстра: вынікі выступлення ў турнірах, усе вядомыя партыі і творы. У другім распавядаецца пра біяграфію Барыса Прохаравіча.
Сообщений marny в 2024/1/13 9:10:00 (387 прочли)
Сёння споўнілася 50 гадоў з пачатку трэнерскай дзейнасці заслужанага трэнера СССР Міхаіла Каца. З гэтай нагоды прапаноўваем вашай увазе вялікае інтэрв?ю з Міхаілам Аляксандравічам, а таксама расказы яго вучняў.
Сообщений marny в 2023/12/26 19:10:00 (396 прочли)

Артыкул да 120-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Гомеля Барыса Міроціна — першага заслужанага трэнера СССР па шашках.

Сообщений marny в 2023/12/2 10:00:00 (276 прочли)

Сёлета спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксандравіча Сямёнава (1938 — 1976) — чэмпіёна Беларусі па стаклетачных шашках (1955), пераможцы каманднага юнацкага першынства Савецкага Саюза ў складзе зборнай БССР (1956), майстра спорту СССР (1962), неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў рэспублікі па рускіх і стаклетачных шашках. Трагічна загінуў у маі 1976 года пры не да канца высветленых абставінах.

Фотагалерэя (БДАКФФД, НАРБ, архіў Беларускай федэрацыі шашак).

Сообщений marny в 2023/11/24 7:30:00 (345 прочли)
Артыкул да 115-годдзя з дня нараджэння першага старшыні Беларускай федэрацыі шашак, трохразовага чэмпіёна Беларусі Дзяніса Гардзевіча.
Сообщений marny в 2023/11/15 7:10:00 (412 прочли)

15 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Шабаліна (15.11.1938 — 24.12.2013) — шматгадовага старшыні Беларускай федэрацыі шашак, міжнароднага арбітра, шашачнага кампазітара, а таксама заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (2000), пісьменніка, журналіста, сцэнарыста. 

Фотагалерэя (архівы А.Шабаліной, Ан.Шабаліна, А.Прэсмана, С.Гарбачова, Беларускай федэрацыі шашак).

История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы