Вход пользователей
Основное меню
|
|

Навіны : Пераможцы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы на тэлебачанні
|
Написал marny в 2021/5/13 17:10:00 (821 прочтений) |
Пасля ўдалага выступлення ў маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шашках-64 у Турцыі ў студыю тэлерадыёкампаніі "Гродна" прыйшлі Георгій Выдзерка, Ілля Астаф'еў, Аляксандр Маркін-малодшы і іх трэнеры Аляксандр Аніська і Аляксандр Маркін. Глядзіце вялікую размову, якая прайшла ў прамым эфіры, з адзнакі 31:45. |
|
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
|
Написал marny в 2021/4/30 7:20:00 (1276 прочтений) |
З 24 па 30 красавіка ў г.Кемер (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ілля Астаф'еў і Дар'я Нарчук! Віталь Новікаў, Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Іван Латушкін, Яўгенія Швед, Нэлі Куртава і Аляксандр Маркін - сярэбраныя прызёры! У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін! На другім месцы Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў і Нэлі Куртава, на трэцім Юлія Швед! У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед і Нэлі Куртава! Серабро выйгралі Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін, бронзу - Іван Латушкін і Юлія Швед! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Фотагалерэя (абноўлена 30 красавіка), афіцыйная старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей. |
|
Навіны : Да 110-годдзя Аркадзя Ракітніцкага
|
Написал marny в 2021/4/8 9:40:00 (783 прочтений) |
8 красавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Ракітніцкага – чалавека, які зрабіў неверагодна многа для папулярызацыі і развіцця беларускіх шашак. Аркадзь Венядзіктавіч – майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР, чэмпіён Беларусі па рускіх шашках 1952 і 1954 гадоў, шматгадовы дырэктар Рэспубліканскага шахматна-шашачнага клуба, вядучы шашачнага клуба “Белыя і чорныя” на беларускім тэлебачанні, аўтар васьмі кніг, рэдактар шашачных аддзелаў у шматлікіх газетах і часопісах. |
|
Навіны : Моладзевае першынство Беларусі па шашках-100
|
Написал marny в 2021/4/1 11:50:00 (725 прочтений) |
З 26 сакавіка па 1 красавіка ў Гомелі (вул.Галавацкага, 19, гасцініца "Надзея") адбылося першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1995-2001 гг.н., юніёры, юніёркі 2002-2004 гг.н, юнакі і дзяўчаты 2005-2007, 2008-2010 гг.н, 2011 г.н. і маладзей). Рэгламент, расклад тураў, сканы табліц, фотаальбом (аўтар Аляксандр Макаранка), фота прызёраў. Вынікі: дзяўчаты 2011 г.н. і маладзей дзяўчаты 2008-10 гг.н. дзяўчаты 2005-07 гг.н. юніёркі 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. юнакі 2011 г.н. і маладзей юнакі 2008-10 гг.н. юнакі 2005-07 гг.н. юніёры 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. |
|
Навіны : Моладзевае першынство Беларусі па шашках-64
|
Написал marny в 2021/2/21 12:10:00 (1444 прочтений) |
З 15 па 21 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 (моладзь 1995-2001 гг.н., юніёры, юніёркі 2002-2004, юнакі і дзяўчаты 2005-2007, 2008-2010, 2011 г.н. і маладзей), у якім прынялі ўдзел 134 спартсмены з усіх абласцей краіны, у тым ліку тры міжнародных гросмайстры. Рэгламент, расклад тураў, сканы табліц. Сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, фота прызёраў, фота Аляксандра Лунёва. Вынікі: дзяўчаты 2011 г.н. і маладзей дзяўчаты 2008-10 гг.н. дзяўчаты 2005-07 гг.н. юніёркі 2002-04 гг.н. і моладзь 1995-2001 гг.н. юнакі 2011 г.н. і маладзей юнакі 2008-10 гг.н. юнакі 2005-07 гг.н. юніёры 2002-04 гг.н. моладзь 1995-2001 гг.н. |
|
Навіны : Рэспубліканскі судзейскі семінар
|
Написал marny в 2021/2/18 15:20:00 (436 прочтений) |
18 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, д.10) прайшоў рэспубліканскі судзейскі семінар. Падрабязнасці далей. |
|
Навіны : Шашкі ў старажытнай Беларусі
|
Написал marny в 2020/11/20 16:10:00 (572 прочтений) |
Прапануем вашай увазе цікавы расповед пра шашкі ў старажытнай Беларусі з артыкула Вольгі Мядзведзевай у часопісе "Маладосць". |
|
Навіны : Перанос першай лігі
|
Написал marny в 2020/11/13 19:51:05 (490 прочтений) |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 пераносіцца на нявызначаны тэрмін. |
|
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-100
|
Написал marny в 2020/10/26 10:10:00 (652 прочтений) |
Першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1994-2000 гг.н., юніёры, юніёркі 2001-2003, юнакі і дзяўчаты 2004-2006, 2007-2009, 2010 г.н. і маладзей), якое мела адбыцца ў Гомелі з 30 кастрычніка па 5 лістапада, адмяняецца згодна з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму ад 23.10.2020. |
|
Навіны : Першы Кубак Еўропы анлайн сярод моладзі па шашках-100
|
Написал marny в 2020/8/22 10:40:00 (811 прочтений) |
З 1 па 8 жніўня прайшоў першы анлайн Кубак Еўропы сярод моладзі па шашках-100 (бліц, рапід). Аб'яўлены афіцыйныя вынікі. У турнірах па бліцу на рахунку нашых спартсменаў 6 медалёў - пераможцамі сталі Ўладзіслаў Валюк (Ю26) і Дар'я Нікіфарава (Д13), сярэбраным прызёрам - Сцяпан Дарашэнка (Ю16), бронзавымі - Яна Якубовіч (Д19), Марыя Часнакова (Д16) і Георгій Выдзерка (Ю13). Яшчэ 3 медалі ў скарбонцы нашай зборнай у рапідзе. Сцяпан Дарашэнка (Ю16) заваяваў золата, Юрый Цімановіч (Ю26) - серабро, Дар'я Нікіфарава (Д13) - бронзу. У Кубку Еўропы ўдзельнічала больш за 600 ігракоў з 14 краін. Заяўка Беларусі. |
|
Навіны : Анлайн-турнір PCBEST Cup for Clubs
|
Написал marny в 2020/6/6 19:20:00 (795 прочтений) |
З 2 траўня па 30 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў міжнародны анлайн-турнір па шашках-100 сярод клубаў PCBEST Cup, у якім прынялі ўдзел 29 каманд з Беларусі, Бельгіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Польшчы. Падрабязнасці далей. |
|
Навіны : Матч Амерыка - Еўропа
|
Написал marny в 2020/5/21 6:20:00 (555 прочтений) |
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org адбыўся матч Амерыка - Еўропа па шашках-100, які прайшоў па схевенінгенскай сістэме ў фармаце 10 на 10. Зборная Еўропы атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 111-89. У матчы прынялі ўдзел дзейсны чэмпіён Еўропы сярод мужчын Міхаіл Семянюк і абсалютная чэмпіёнка Еўропы 2019 года сярод юніёрак Яна Якубовіч, якія па выніку 10 тураў набралі 12 і 8 ачкоў адпаведна. За каманду Амерыкі 6 партый правёў экс-гамяльчанін Ігар Рыбакоў, які цяпер прадстаўляе ЗША. Вынікі, партыі і фота - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_394/ Сюжэт тэлекампаніі СТБ. |
|
|
|
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы
Поиск
|
|