Вынікі 2023 года
Дата 2023/12/27 15:40:00 | Раздел: Навіны
| 2023 год стаў удалым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і пяршынствах свету і Еўропы заваявана 29 медалёў, 10 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у надыходзячым годзе! Падрабязныя вынікі 2023 года далей. У першую чаргу адзначым выдатнае выступленне нашай зборнай на чэмпіянаце Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын – 10 медалёў (4-3-3) з 18! Прычым яны на рахунку адразу сямі спартсменаў.
Міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева стала пераможцай Кубка свету па шашках-64 2022-2023 гадоў сярод жанчын!
Таксама нашым спартсменам у 2023 годзе прысвоены новыя міжнародныя званні па шашках-64: WIM (жаночы міжнародны майстар) – Дар’я Нікіфарава WFM (жаночы майстар ІДФ) – Яўгенія Швед
Медальная статыстыка беларускіх шашыстаў за 15 гадоў (2009-2023) – па спасылцы.
|
|