ХV открытый республиканский юношский командный турнир па шашкам “Юные таланты”

Дата 2009/8/31 12:49:50 | Раздел: Анонсы турниров

В адрес сайта поступило положение о проведении ХV открытого республиканского юношского командного турнира па шашкам “Юные таланты” посвященного памяти Николая Ивановича Якуты.

материал прислал А. Анисько

ПАЛАЖЭННЕ



аб правядзенні ХV адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках “Юныя таленты”, прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.


МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін.

ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:
Спаборніцтвы пройдуць з 2 па 4 кастрычніка 2009 года ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна ў актавай зале аграрна-тэхнічнага каледжа (вул. Саборная, 56).
Пачатак 2 кастрычніка а 16-й гадзіне.

УДЗЕЛЬНІКІ:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія), Вільнюса (Літва), Польшчы, Расіі. Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1993 года нараджэння і маладзей, а таксама 1 трэнер. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64.
Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост.

ФІНАНСАВАННЕ:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма – за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам – за кошт спонсараў турніру.

УЗНАГАРОДЖАННЕ:
Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна).

ЗАЯЎКІ:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру.
Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 21 верасня па тэлефонах:
+ 375 1562 51830 (хатні), +375 2911 51830 і +375 2928 10448 (мабільныя),
або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by ці a.aniska@mail.ru

Дадзенае палажэнне з’яўляецца афіцыйным запрашэннем
на спаборніцтвы.





Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=570