Юнацкі чэмпіянат Еўропы па шашках-100

Дата 2015/8/8 16:20:00 | Раздел: Новости

З 1 па 7 жніўня ў Таліне (Эстонія) адбыўся юнацкі чэмпіянат Еўропы па шашках-100, у якім прынялі ўдзел 228 спартсменаў з 14 краін. На рахунку нашай зборнай 10 медалёў і другое месца ў камандным заліку!

У класічнай праграме чэмпіёнкамі Еўропы сталі Яна Лазовік і Вікторыя Нікалаева. Паліна Петрусёва - сярэбраны прызёр, Вера Хвашчынская - бронзавы.
У маланкавай гульні золата на рахунку Веры Хвашчынскай, серабро - Канстанціна Нарда, Яны Лазовік і Вікторыі Нікалаевай, бронза - Уладзіслава Валюка і Іллі Астаф'ева.

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Афіцыйная старонка чэмпіянату - http://eyc2015.kabeliit.ee

Склад зборнай Беларусі:
Юніёры: Уладзіслаў Валюк, Алег Чэпа, Аляксей Куніца (усе - Мінск)
Юніёркі: Вера Хвашчынская (Бабруйск)
Кадэты: Канстанцін Норд, Дзмітрый Немец, Юрый Цімановіч (усе - Мінск)
Кадэткі: Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч, Марыя Міронава, Аляксандра Спірына (бліц) (усе - Мінск)
Мінікадэты: Іван Трубнікаў, Цімафей Кутас (абодва - Мінск), Сцяпан Дарашэнка (Жодзіна)
Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Яна Лазовік, Паліна Казлова (абедзве - Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Ілля Астаф'еў (Слонім), Расціслаў Лысюк (Жодзіна), Аляксандр Мельчакоў (Мар'іна Горка)
Надзеі (дзяўчынкі): Вікторыя Нікалаева (Мінск), Настасся Сакалова (Бабруйск)





Эта статья взята с сайта
http://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=975