Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Сообщений marny в 2021/4/30 9:20:00 (1573 прочли)
З 24 па 30 красавіка ў г.Кемер (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ілля Астаф'еў і Дар'я Нарчук! Віталь Новікаў, Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Іван Латушкін, Яўгенія Швед, Нэлі Куртава і Аляксандр Маркін - сярэбраныя прызёры! У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін! На другім месцы Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў і Нэлі Куртава, на трэцім Юлія Швед! У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед і Нэлі Куртава! Серабро выйгралі Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін, бронзу - Іван Латушкін і Юлія Швед! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Фотагалерэя (абноўлена 30 красавіка), афіцыйная старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Віталь Новікаў (Мінск)
Юніёркі: Марыя Часнакова (Мінск)
Кадэты: Георгій Выдзерка (Гродна), Ілля Астаф'еў (Слонім)
Мінікадэты: Іван Латушкін (Пінск)
Мінікадэткі: Яўгенія Швед (Мінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нарчук (Віцебск), Нэлі Куртава (Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Аляксандр Маркін (Гродна)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Юлія Швед (Мінск)
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы