Камандны чэмпіянат свету па шашках-64
З 24 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Аляксей Куніца) зборныя Беларусі.
25 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Мужчынская зборная заваявала золата, жаночая - серабро!
У класічнай праграме, якая праходзіла з 27 па 29 жніўня, зборныя Беларусі зрабілі залаты дубль! Віншуем!
Старонка чэмпіянату.

