Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100
З 28 лістапада па 5 снежня ў г.Шклярска Парэмба (Польшча) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100.
4 снежня закончылася класічная праграма. У скарбонцы нашай зборнай два медалі - золата Марыі Часнаковай (юніёркі) і серабро Дар'і Нікіфаравай (кадэткі)!
5 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнам свету стаў Георгій Выдзерка (кадэты), Яўген Жукоўскі (кадэты) - сярэбраны прызёр, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед (міні-кадэткі) - бронзавыя.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Сайт чэмпіянату, склад зборнай Беларусі.

