Рэспубліканскі судзейскі семінар
20 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках прайшоў рэспубліканскі судзейскі семінар.
На семінары былі разгледжаны актуальныя пытанні судзейства спаборніцтваў па шашках-64, асаблівасці судзейства праграмай DraughtsArbiter, а таксама пытанні прысваення разрадаў і званняў згодна з Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь. Семінар правёў міжнародны арбітр Віталь Аніська.

