Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Сообщений marny в 2025/4/29 12:20:00 (1566 прочли)

З 20 па 29 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64.

Старонка чэмпіянату.

21 красавіка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, Паўла Бокага і Ганны Забалоцкіх, бронза — Міхаіла Усціменкі і Кіры Рагозінай!

У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 22 красавіка, залатыя медалі выйгралі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Павел Бокі і Міхаіл Усціменка, бронзавымі — Георгий Таранін, Марат Леў, Вераніка Целяўная і Максім Фядосаў!

Пераможцамі класічнай праграмы чэмпіянату сталі Вікторыя Нікалаева, Марат Леў, Павел Бокі і Ганна Забалоцкіх! Другое месца занялі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Міхаіл Усціменка!

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Склад зборнай Беларусі далей.



Юніёры да 27 год: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Георгій Таранін (бліц, рапід; Мінск)

Юніёркі да 27 год: Аляксандра Спірына, Вікторыя Нікалаева, Паліна Петрусёва, Марыя Тараніна (бліц, рапід) (усе – Мінск)

Юніёры да 20 год: Марат Леў (Слонім), Данііл Нікіценка (Гомель)

Юніёркі да 20 год: Яўгенія Швед (Мінск)

Кадэты: Назар Порсеў (Бабруйск), Мікіта Пінчук (Гомель)

Кадэткі: Інга Барашка (Гомель)

Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск), Глеб Валадашчык (Слонім), Максім Крупкін (Мінск)

Мінікадэткі: Эя Кахно (Мінск)

Надзеі (юнакі): Міхаіл Усціменка (Рэчыца)

Надзеі (дзяўчаты): Ганна Забалоцкіх (Мінск), Вераніка Целяўная (Гродна), Вера Шуранава (Мінск), Вікторыя Мятла (Віцебск)

Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Максім Фядосаў (Магілёў), Леў Гайдукоў (Мінск)

Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Кіра Рагозіна (Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы