Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64

Сообщений marny в 2025/11/7 12:30:00 (1033 прочли)

З 28 кастрычніка па 8 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) прайшоў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64.

29 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі свету сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, бронза — Георгія Тараніна, Марыі Таранінай, Юліі Швед і Ганны Забалоцкіх!

У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 30 кастрычніка, залаты медаль выйграла Вікторыя Нікалаева! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх, бронзавым — Марат Леў!

1 лістапада прайшоў камандны чэмпіянат свету па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат. Нашыя юнакі (Іван Бародзіч, Павел Бокі, Міхаіл Усціменка) занялі трэцяе месца, дзяўчаты (Інга Барашка, Эя Кахно, Ганна Забалоцкіх) — чацвёртае.

У класічнай праграме першае месца занялі Марат Леў і Ганна Забалоцкіх! Юлія Швед стала трэцяй!

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Старонка чэмпіянату.

Склад зборнай Беларусі далей.



Юніёры да 27 год: Арцём Ціханаў (бліц, рапід; Ваўкавыск), Георгій Таранін (бліц, рапід; Мінск)

Юніёркі да 27 год: Аляксандра Спірына, Вікторыя Нікалаева (бліц, рапід), Паліна Петрусёва (бліц, рапід), Марыя Тараніна (усе – Мінск)

Юніёры да 20 год: Марат Леў (Слонім), Марк Акуловіч (Мінск)

Юніёркі да 20 год: Яўгенія Швед (бліц, рапід; Мінск)

Кадэты: Назар Порсеў (Бабруйск), Іван Бародзіч (Мінск)

Кадэткі: Інга Барашка (Гомель), Ганна Буйліна (Магілёў)

Мінікадэты: Павел Бокі, Максім Крупкін (абодва – Мінск)

Мінікадэткі: Эя Кахно, Дар`я Волкава, Анастасія Асмалоўская, Юлія Швед (усе – Мінск)

Надзеі (юнакі): Міхаіл Усціменка (Рэчыца), Іван Невар (Орша)

Надзеі (дзяўчаты): Ганна Забалоцкіх (Мінск), Мілана Лапчук (Гомель), Варвара Ваяводава (Мінск), Вераніка Целяўная (Гродна), Вера Шуранава (Мінск), Вікторыя Мятла (Віцебск)

Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Максім Фядосаў (Магілёў), Леў Гайдукоў (Мінск), Мікалай Невар (Орша)

Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Кіра Рагозіна (Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы