Камандны чэмпіянат свету па шашках-64
З 2 па 8 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64.
Жаночая зборная Беларусі перамагла ў бліскавічнай і хуткай праграмах і стала другой у класічнай, мужчынская выйграла класічную праграму і стала сярэбраным прызёрам у бліскавічнай і хуткай! Віншуем!
Склад зборных Беларусі далей.
Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка, мгр Арцём Ціханаў (абодва — Ваўкавыск), мгр Георгій Таранін, мгр Андрэй Валюк (абодва — Мінск).
Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева, мм Яўгенія Швед, мм Паліна Петрусёва (усе — Мінск).



