30 год Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Беларуская федэрацыя шашак віншуе калектыў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь з 30-годдзем з дня ўтварэння! За гэтыя гады Міністэрствам шмат зроблена для развіцця шашак, а таксама праведзена вялікая праца па падтрымцы спартсменаў і трэнераў нашай краіны. Зычым невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, новых перамог, натхнення для рэалізацыі ўсіх планаў і праектаў!



