Фінал і этап Кубка свету
У г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі фінал Кубка свету (8-11 снежня) і этап Кубка свету (12-13 снежня) па шашках-64. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі дзесяць спартсменаў.
Выдатна выступілі нашы спартсмены ў фінале Кубка свету: Андрэй Валюк і Яўгенія Швед сталі сярэбранымі прызёрамі, Арцём Ціханаў і Паліна Петрусёва - бронзавымі!
У хуткай праграме этапа Кубка свету бронзавым прызёрам сярод жанчын стала Паліна Петрусёва!
У бліскавічнай праграме этапа Кубка свету Вікторыя Нікалаева стала лепшай сярод жанчын, Арцём Ціханаў заняў трэцяе месца сярод мужчын!



