Прызнанне Беларускай федэрацыі шашак НАК Рэспублікі Беларусь
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя шашак" адзінай спартыўнай арганізацыяй, якая займаецца развіццём шашак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ўпаўнаважана прадстаўляць гэты від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб`яднанні, на перыяд да 31.12.2030.



