НАК Беларусі - 35 год
Беларуская федэрацыя шашак віншуе Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь з 35-годдзем з дня ўтварэння! За гэтыя гады НАК Беларусі шмат зроблена для развіцця алімпійскага руху і спорту высокіх дасягненняў у нашай краіне. Дзякуем Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і падтрымку, якая дапамагае развіваць шашкі ў Рэспубліцы Беларусь! Зычым невычэрпнай энергіі, пастаяннага руху наперад, новых перамог, натхнення для рэалізацыі ўсіх планаў і праектаў!



