Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

ХIV открытый рэспубликанский юношеский командный турнир по шашкам ?Юныя таленты?

Сообщений destroyer в 2008/9/9 10:45:39 (3071 прочли)
В адрес сайта поступило положение о проведении ХIV открытого рэспубликанского юношеского командного турнира по шашкам ?Юныя таленты?. С положением можно ознакомится ниже материал прислал А. Анисько

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні ХIV адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках ?Юныя таленты?, прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ: Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: Спаборніцтвы пройдуць з 3 па 5 кастрычніка 2008 года ў г.Слоніме ў раённым Доме культуры (вул. Чырвонаармейская, 25). Пачатак 3 кастрычніка а 15-й гадзіне. УДЗЕЛЬНІКІ: Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія), Вільнюса (Літва), Млавы (Польшча), Улан-Удэ (Расія). Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1992 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64. Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост. ФІНАНСАВАННЕ: Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў ? за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма ? за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам ? за кошт спонсараў турніру. УЗНАГАРОДЖАННЕ: Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна). ЗАЯЎКІ: Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 25 верасня па тэлефонах: + 375 1562 51830 і +375 2911 51830 (для замежных удзельнікаў), 8 01562 51830 і 8 029 1151830 (для беларускіх удзельнікаў), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by ці a.aniska@mail.ru Дадзенае палажэнне з?яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы