
ХIV открытый рэспубликанский юношеский командный турнир по шашкам ?Юныя таленты?
Дата 2008/9/9 10:45:39 | Раздел: Анонсы турниров
| В адрес сайта поступило положение о проведении ХIV открытого рэспубликанского юношеского командного турнира по шашкам ?Юныя таленты?. С положением можно ознакомится ниже
материал прислал А. Анисько ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні ХIV адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках ?Юныя таленты?, прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін.
ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:
Спаборніцтвы пройдуць з 3 па 5 кастрычніка 2008 года ў г.Слоніме ў раённым Доме культуры (вул. Чырвонаармейская, 25).
Пачатак 3 кастрычніка а 15-й гадзіне.
УДЗЕЛЬНІКІ:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія),
Вільнюса (Літва), Млавы (Польшча), Улан-Удэ (Расія). Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1992 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64.
Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост.
ФІНАНСАВАННЕ:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў ? за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма ? за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам ? за кошт спонсараў турніру.
УЗНАГАРОДЖАННЕ:
Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна).
ЗАЯЎКІ:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру.
Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 25 верасня па тэлефонах:
+ 375 1562 51830 і +375 2911 51830 (для замежных удзельнікаў),
8 01562 51830 і 8 029 1151830 (для беларускіх удзельнікаў),
або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by ці a.aniska@mail.ru
Дадзенае палажэнне з?яўляецца афіцыйным запрашэннем
на спаборніцтвы.
|
|