Чэмпiянат свету па шашках-100 сярод юнiёраў i кадэтаў
З 15 па 22 снежня ў Домбках (Польшча) праходзіў чэмпiянат свету па шашках-100 сярод юнiёраў i кадэтаў.
20 снежня адбыўся чэмпіянат па маланкавай гульні.
Вера Хвашчынская - чэмпіёнка свету, Аляксей Куніца і Ўладзіслаў Валюк - бронзавыя прызёры!
У асноўнай праграме ва Ўладзіслава Валюка яшчэ адзін медаль - на гэты раз сярэбраны. Анастасія Барышава стала бронзавым прызёрам!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў.
Фота са старонкі клуба Jeżyczki на Facebook.
Склад зборнай Беларусі:
юніёры
1.Фёдар Бакач
2.Аляксей Кунiца
юнiёркi
1.Вера Хвашчынская
2.Анастасiя Барышава
кадэты
1.Валерый Разаеў
2.Уладзiслаў Валюк
3.Дзмiтрый Немец
кадэткi
1.Марыя Міронава
2.Палiна Петрусёва
Афіцыйная старонка чэмпіянату -http://www.dabki2014.pl/?lang=en


