Чэмпiянат свету па шашках-100 сярод юнiёраў i кадэтаў

Дата 2014/12/24 12:10:00 | Раздел: Новости

З 15 па 22 снежня ў Домбках (Польшча) праходзіў чэмпiянат свету па шашках-100 сярод юнiёраў i кадэтаў. 20 снежня адбыўся чэмпіянат па маланкавай гульні. Вера Хвашчынская - чэмпіёнка свету, Аляксей Куніца і Ўладзіслаў Валюк - бронзавыя прызёры! У асноўнай праграме ва Ўладзіслава Валюка яшчэ адзін медаль - на гэты раз сярэбраны. Анастасія Барышава стала бронзавым прызёрам! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў.
Фота са старонкі клуба Jeżyczki на Facebook. Склад зборнай Беларусі: юніёры 1.Фёдар Бакач 2.Аляксей Кунiца юнiёркi 1.Вера Хвашчынская 2.Анастасiя Барышава кадэты 1.Валерый Разаеў 2.Уладзiслаў Валюк 3.Дзмiтрый Немец кадэткi 1.Марыя Міронава 2.Палiна Петрусёва Афіцыйная старонка чэмпіянату -http://www.dabki2014.pl/?lang=en



Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=930