З 4 па 11 кастрычніка ў Кабулеці адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Грузія-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.
Читать дальше... | 1362 слов(а,о) еще
З 3 па 10 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У трох праграмах беларускія спартсмены заваявалі 40 медалёў, 19 з якіх залатыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад беларускай каманды далей.
Читать дальше... | 1668 слов(а,о) еще
З 22 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У хуткай праграме, якая адбылася 22 жніўня, чэмпіёнкай свету стала Марыя Часнакова! Паліна Петрусёва, Арцём Ціханаў, Дар'я Нікіфарава, Аляксей Паўлючэнка, Іван Невар - сярэбраныя прызёры, Аляксей Куніца і Марыя Атрошанка - бронзавыя!
23 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Другое месца занялі Уладзіслаў Валюк, Сцяпан Дарашэнка, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў, Іван Бародзіч, Аляксей Паўлючэнка і Іван Невар, трэцяе - Аляксей Куніца!
31 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Уладзіслаў Валюк і Марыя Часнакова! Аляксей Куніца, Аляксей Паўлючэнка, Марыя Атрошанка - сярэбраныя прызёры, Паліна Петрусёва, Інга Барашка, Іван Невар - бронзавыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 2899 слов(а,о) еще
З 25 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Вікторыя Нікалаева) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Арцём Ціханаў) зборныя Беларусі.
26 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Жаночая зборная Беларусі - чэмпіён свету, мужчынская - сярэбраны прызёр!
У класічнай праграме нашыя каманды занялі тыя ж месцы. Такім чынам, жаночая зборная зрабіла залаты дубль, а мужчынская - сярэбраны! Віншуем!
Старонка чэмпіянату.
З 22 па 29 жніўня ў Кранева праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Балгарыя-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.
Читать дальше... | 1718 слов(а,о) еще
З 11 па 15 ліпеня ў в. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІІ міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамог Георгій Выдзерка.
Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.
28 мая ў Клубе Шахматны дом адбыўся турнір па хуткіх шашках сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2012 г.н. і маладзей, не мацнейшых за 1 юнацкі разрад.
Вынікі, палажэнне.
З 17 па 20 мая ў Пінску прайшла рэспубліканская Спартакіяда сярод дзяцей і юнацтва па месцы жыхарства. Перамагла каманда Магілёўскай вобласці.
Табліца і фотагалерэя.
З 6 па 13 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2022", у якіх прыняло ўдзел больш за 90 спартсменаў з 8 краін. Удала выступілі нашы прадстаўнікі. Андрэй Валюк і Вера Хвашчынская перамаглі ў бліскавічнай і класічнай праграмах, а таксама сталі другімі ў хуткай. На рахунку Вікторыі Нікалаевай золата ў рапідзе, серабро ў класіцы і бронза ў бліцы. Яна Якубовіч стала трэцяй у класічнай праграме.
Старонка турніра.
|