Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 10 11 12 (13) 14 15 16 ... 21 »
Сообщений marny в 2022/2/23 12:50:00 (595 прочли)
24 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, д.10) прайшоў рэспубліканскі судзейскі семінар. Падрабязнасці далей.
Читать дальше... | 670 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2022/2/23 12:00:00 (584 прочли)
23 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 па бліскавічнай гульні (моладзь 1996-2002 гг.н., юніёры, юніёркі 2003-2005 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2006-2008 гг.н., 2009-2011 гг.н., 2012 г.н. і маладзей). Палажэнне, сканы табліц, фота прызёраў. Вынікі: дзяўчаты 2012 г.н. і маладзей дзяўчаты 2009-2011 гг.н. дзяўчаты 2006-2008 гг.н. юніёркі 2003-2005 гг.н. і моладзь 1996-2002 гг.н. юнакі 2012 г.н. і маладзей юнакі 2009-2011 гг.н. юнакі 2006-2008 гг.н. юніёры 2003-05 гг.н. і моладзь 1996-2002 гг.н.
Сообщений marny в 2022/2/2 14:10:00 (541 прочли)
Як паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба цэнтральны савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" 2 лютага зацвердзіў дадатковы спіс з 41 стыпендыята на 2022 год, у які ўключаны Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава. Такім чынам, атрымліваць стыпендыі Клуба ў гэтым годзе будуць 6 спартсменаў і 2 трэнеры.
Сообщений marny в 2022/2/1 19:30:00 (635 прочли)
1 лютага адбыўся ІІІ адкрыты рэспубліканскі турнір па шашках-64 "Орша-2022", у якім прынялі ўдзел 103 спартсмены. Выніковая табліца, палажэнне, фота (прадастаўлены Мікалаем Неварам).
Сообщений marny в 2022/1/30 11:50:00 (1993 прочли)
З 21 па 30 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Перамаглі міжнародныя гросмайстры Вера Хвашчынская і Ігар Міхальчанка. Вынікі: жанчыны, мужчыны. Партыі: жанчыны, мужчыны. Рэгламент і расклад тураў, фотагалерэя.
Сообщений marny в 2021/12/29 11:30:00 (913 прочли)
З 23 па 29 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны). У вышэйшую лігу наступнага года, якая адбудзецца ўжо ў студзені, выйшлі па чатыры лепшых жанчыны і мужчыны. Рэгламент. Вынікі: жанчыны, мужчыны.
Сообщений marny в 2021/12/22 14:20:00 (928 прочли)
2021 год стаў паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы заваёвана 104 медалі, 42 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у 2022 годзе! Падрабязныя вынікі 2021 года далей.
Читать дальше... | 1022 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2021/12/22 13:10:00 (503 прочли)
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2022. Пасведчанне НАК. Certificate NOC.
Сообщений marny в 2021/12/21 10:20:00 (886 прочли)
З 18 па 21 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіў Кубак Беларусі. 18-19 снежня адбыўся Кубак па шашках-64. Перамагла каманда Гродзенскай вобласці (Марат Леў, Сяргей Садоўскі, Ілля Астаф'еў, Эма Саўрас). Вынікі, сюжэт тэлекампаніі СТВ, рэгламент Кубка па шашках-64. 20-21 снежня прайшоў Кубак па шашках-100. Лепшай стала каманда Гомельскай вобласці (Рыгор Кулагін, Дзмітрый Шымакоў, Ганна Барашка). Вынікі, рэгламент Кубка па шашках-100.
Сообщений marny в 2021/12/19 17:10:00 (627 прочли)
18-19 снежня ў п.Юлінек (Польшча) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-100 (рапід, бліц). Бронзавым прызёрам у бліскавічнай праграме стала Марыя Часнакова! Віншуем! Выніковыя табліцы -http://results.fmjd.org/viewpage.php?page_id=1
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы