Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінай спартыўнай арганізацыі, якая развівае від спорту шашкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на перыяд да 31.12.2021.
Пасведчанне НАК.
Certificate NOC.
Як паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба 14 снежня цэнтральны савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" зацвердзіў спіс 306 стыпендыятаў на 2021 год, у ліку якіх і 10 шашыстаў.
Прапануем вашай увазе цікавы расповед пра шашкі ў старажытнай Беларусі з артыкула Вольгі Мядзведзевай у часопісе "Маладосць".
Читать дальше... | 6622 слов(а,о) еще
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 пераносіцца на нявызначаны тэрмін.
Першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1994-2000 гг.н., юніёры, юніёркі 2001-2003, юнакі і дзяўчаты 2004-2006, 2007-2009, 2010 г.н. і маладзей), якое мела адбыцца ў Гомелі з 30 кастрычніка па 5 лістапада, адмяняецца згодна з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму ад 23.10.2020.
З 28 жніўня па 7 верасня ў Мінску (РЦАП па шахматах і шашках, вул. Маркса, 10, вялікая турнірная зала) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-100.
Вольга Федаровіч і Захар Шыбакоў - чэмпіёны Беларусі!
Вынікі і партыі: мужчыны, жанчыны.
Рэпартажы тэлекампаніі СТВ: 1, 2.
Фота прызёраў, фота Васіля Якушава, рэгламент, сканы табліц.
З 1 па 8 жніўня прайшоў першы анлайн Кубак Еўропы сярод моладзі па шашках-100 (бліц, рапід). Аб'яўлены афіцыйныя вынікі.
У турнірах па бліцу на рахунку нашых спартсменаў 6 медалёў - пераможцамі сталі Ўладзіслаў Валюк (Ю26) і Дар'я Нікіфарава (Д13), сярэбраным прызёрам - Сцяпан Дарашэнка (Ю16), бронзавымі - Яна Якубовіч (Д19), Марыя Часнакова (Д16) і Георгій Выдзерка (Ю13).
Яшчэ 3 медалі ў скарбонцы нашай зборнай у рапідзе. Сцяпан Дарашэнка (Ю16) заваяваў золата, Юрый Цімановіч (Ю26) - серабро, Дар'я Нікіфарава (Д13) - бронзу.
У Кубку Еўропы ўдзельнічала больш за 600 ігракоў з 14 краін.
Заяўка Беларусі.
З 21 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100.
Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам! На жаль, у фінале ў драматычнай барацьбе наша каманда саступіла Манголіі - 3-5, 4-4.
У 1/2 фінала зборная Беларусі была мацней за Ўкраіну - 6-2, 3-5, у 1/4 фінала перамагла Латвію з лікам 4-4, 5-3.
Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_518/
Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_517/
Мужчынская каманда Беларусі выбыла на стадыі 1/8 фінала, дзе прайграла камандзе Гвінеі-Бісау з лікам 3-5, 4-4. На папярэднім этапе 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца.
Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_491/
Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_492/
17 чэрвеня госцем праграмы "Спортфоліа" на Радыё "Сталіца" быў міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк. З'явіўся запіс эфіру -https://radiostalica.by/upload/iblock/987/9870c1296d3d950fb9e9303a1a9add5e.mp3
|