З 1 па 9 жніўня ў Варшаве (Польшча) праходзіў XXI моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100.
1-7 жніўня адбылася класічная праграма. Вера Хвашчынская і Яна Якубовіч - чэмпіёнкі Еўропы! Сярэбранымі прызёрамі сталі Анастасія Барышава і Міхаіл Семянюк, бронзавымі - Аляксей Куніца, Яўген Жукоўскі і Дар'я Нікіфарава.
Бліскуча выступілі нашы спартсмены ў хуткай праграме. Чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева і Ксенія Белая! Алег Чэпа, Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава на другім месцы, Анастасія Барышава на трэцім.
У апошні дзень адбылася бліскавічная праграма. Уладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк і Яна Якубовіч сталі чэмпіёнамі Еўропы! Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Георгій Выдзерка - бронзавы!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі.
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
29 ліпеня ў Рызе (Латвія) адбыўся чэмпіянат свету па шашках-100 па бліскавічнай гульні. У камандным заліку, дзе ўлічваліся вынікі трох лепшых гульцоў індывідуальнага турніру, жаночая зборная Беларусі (Вольга Федаровіч, Вікторыя Белая, Яна Якубовіч) стала сярэбраным прызёрам, мужчынская зборная нашай краіны (Яўген Ватуцін, Уладзіслаў Валюк, Аляксей Куніца) - бронзавым! Віншуем!
Перамаглі каманды Расіі і Нідэрландаў адпаведна.
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
З 22 па 28 ліпеня ў Рызе (Латвія) праходзіў этап Кубка свету па шашках-100 з прызавым фондам 10 000 еўра.
Вольга Федаровіч стала бронзавай прызёркай жаночага турніра! Віншуем! У дзясятку таксама трапіла Яна Якубовіч - яна на восьмым месцы. Перамагла Арлета Флісікоўска з Польшчы.
У турніры сярод мужчын лепшым стаў Аляксандр Георгіеў (Расія). Міхаіл Семянюк на шостым месцы, Яўген Ватуцін на пятнаццатым.
Там жа з 25 па 28 ліпеня адбыўся міжнародны юнацкі турнір па шашках-100. Дар'я Нікіфарава заняла першае месца ў заліку сярод дзяўчат да 14 год.
Афіцыйны сайт спаборніцтваў.
З 15 па 19 ліпеня ў в. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў Х міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма.
Перамагла мінчанка Вікторыя Нікалаева.
Выніковая табліца (Final standings).
Фота, палажэнне.
З 11 па 23 чэрвеня ў Якутску (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-100 сярод жанчын.
Дар'я Федаровіч стала бронзавым прызёрам! Віншуем!
Вольга Федаровіч на шостым месце, Паліна Петрусёва на дзясятым. Перамагла Тамара Тансыккужына (Расія).
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
З 24 мая па 2 чэрвеня ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64.
Вера Хвашчынская і Ігар Міхальчанка - чэмпіёны Беларусі!
Партыі: мужчыны (1-7, 8-13 туры), жанчыны (1-7, 8-11 туры).
Аналіз партый на сайце edeon.ru
Рэгламент і расклад тураў.
Выніковыя табліцы далей.
Читать дальше... | 1226 слов(а,о) еще
З 27 красавіка па 4 мая ў п.Кранева (Балгарыя) прайшоў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Яна Якубовіч, Марат Леў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава! Аляксандра Спірына і Міхаіл Семянюк - сярэбраныя прызёры, Захар Шыбакоў, Сяргей Астапаў, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава - бронзавыя!
У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! На другім месцы Захар Шыбакоў, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў, Інга Барашка, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава!
У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Захар Шыбакоў, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! Серабро выйгралі Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў і Фелікс Баярскі, бронзу Нэлі Куртава!
Такім чынам, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава сталі абсалютнымі чэмпіёнамі Еўропы, перамогшы ва ўсіх трох праграмах!
У камандным заліку па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі упэўнена заняла першае месца! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3200 слов(а,о) еще
Чэмпіён Беларусі па шашках-64 сярод кадэтаў Захар Шыбакоў у эфіры СТВ -http://www.ctv.by/kak-shashki-pomogayut-rasskazyvat-stihi-rasskazal-yunyy-chempion-po-igre-v-nih-i-sygral-partiyu-s?fbclid=IwAR3z-ecQ1vO-syEDsnqrMnvZLl6K7ZjEufyJMkskuh7kxil0vrNnft2eYF0
Інтэрв'ю міжнароднага гросмайстра Міхаіла Семянюка газеце "Звязда" -http://zviazda.by/be/news/20190408/1554730886-grosmaystar-mihail-semyanyuk-minulyya-peramogi-ne-vypadkovasc?fbclid=IwAR2oiXTDs8nXSdsBmBIAYEYSN3tCq_DCq_nyol1xzcAg2XW2ZCbUB6sodUw
|