Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 17 18 19 (20) 21 22 23 24 »
Сообщений marny в 2020/8/10 20:30:00 (1265 прочли)
З 21 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100. Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам! На жаль, у фінале ў драматычнай барацьбе наша каманда саступіла Манголіі - 3-5, 4-4. У 1/2 фінала зборная Беларусі была мацней за Ўкраіну - 6-2, 3-5, у 1/4 фінала перамагла Латвію з лікам 4-4, 5-3. Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_518/ Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_517/ Мужчынская каманда Беларусі выбыла на стадыі 1/8 фінала, дзе прайграла камандзе Гвінеі-Бісау з лікам 3-5, 4-4. На папярэднім этапе 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца. Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_491/ Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_492/
Сообщений marny в 2020/7/22 7:40:00 (1033 прочли)
17 чэрвеня госцем праграмы "Спортфоліа" на Радыё "Сталіца" быў міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк. З'явіўся запіс эфіру -https://radiostalica.by/upload/iblock/987/9870c1296d3d950fb9e9303a1a9add5e.mp3
Сообщений marny в 2020/6/15 20:20:00 (893 прочли)
Традыцыйны міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма, які меў адбыцца з 8 па 12 ліпеня ў Жыровічах, адменены.
Сообщений marny в 2020/6/6 21:20:00 (1497 прочли)
З 2 траўня па 30 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў міжнародны анлайн-турнір па шашках-100 сярод клубаў PCBEST Cup, у якім прынялі ўдзел 29 каманд з Беларусі, Бельгіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Польшчы. Падрабязнасці далей.
Читать дальше... | 2926 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2020/5/21 8:20:00 (1071 прочли)
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org адбыўся матч Амерыка - Еўропа па шашках-100, які прайшоў па схевенінгенскай сістэме ў фармаце 10 на 10. Зборная Еўропы атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 111-89. У матчы прынялі ўдзел дзейсны чэмпіён Еўропы сярод мужчын Міхаіл Семянюк і абсалютная чэмпіёнка Еўропы 2019 года сярод юніёрак Яна Якубовіч, якія па выніку 10 тураў набралі 12 і 8 ачкоў адпаведна. За каманду Амерыкі 6 партый правёў экс-гамяльчанін Ігар Рыбакоў, які цяпер прадстаўляе ЗША. Вынікі, партыі і фота -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_394/ Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Сообщений marny в 2020/5/20 21:20:00 (959 прочли)
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org прайшоў турнір па міжнародных шашках сярод юнакоў і дзяўчат 2004 г.н. і маладзей Daminator16, у якім прынялі ўдзел 50 спартсменаў з 7 краін - Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Эстоніі і Беларусі. У турніры сярод дзяўчат Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Дар'я Нікіфарава - бронзавым! Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_387/cross_table_acc_places&23.html Сярод юнакоў лепшым стаў Георгій Выдзерка - сёмае месца. Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_386/cross_table_acc_places&25.html Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Сообщений marny в 2020/5/11 7:40:00 (1037 прочли)
9-10 траўня на платформе playok.com адбыўся міжнародны анлайн-турнір па шашках-64 Кубак Перамогі, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын, жанчын, юнакоў і дзяўчат да 9, 11, 14, 17 год і сабралі 540 спартсменаў з 24 краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы. На рахунку нашай моладзі 5 медалёў. Пераможцамі сталі Дар'я Нікіфарава (Д14, Мінск) і Аляксей Паўлючэнка (Ю9, Мінск), Марат Леў (Ю17, Слонім) і Юлія Швед (Д9, Мінск) - сярэбраныя прызёры, Ілля Астаф'еў (Ю17, Слонім) - бронзавы. Сюжэт тэлекампаніі СТБ. Поўныя вынікі на старонцы Міжнароднай федэрацыі шашак IDF -https://idf64.org/ru/2020/online-victory-cup-in-draughts-64-dedicated-to-the-75th-anniversary-of-victory-in-the-world-war-ii/
Сообщений marny в 2020/5/6 13:40:00 (928 прочли)
На нявызначаны тэрмін пераносіцца юнацкі міжнародны турнір па шашках-64 "Гомельская вясна", які меў адбыцца з 15 па 17 траўня.
Сообщений marny в 2020/3/17 16:40:00 (1306 прочли)
З 10 па 12 красавіка ў Слоніме мелі адбыцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата. Спаборніцтвы пераносяцца на нявызначаны тэрмін.
Сообщений marny в 2020/3/1 11:20:00 (1584 прочли)
З 29 лютага па 1 сакавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2012 г.н. і маладзей. Рэгламент, сканы табліц. ФОТА, фота прызёраў. Выніковыя табліцы: дзяўчаты 2012 г.н. і маладзей юнакі 2012 г.н. і маладзей
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы