Сёння споўнілася 50 гадоў з пачатку трэнерскай дзейнасці заслужанага трэнера СССР Міхаіла Каца. З гэтай нагоды прапаноўваем вашай увазе вялікае інтэрв?ю з Міхаілам Аляксандравічам, а таксама расказы яго вучняў.
Артыкул да 120-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Гомеля Барыса Міроціна — першага заслужанага трэнера СССР па шашках. Сёлета спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксандравіча Сямёнава (1938 — 1976) — чэмпіёна Беларусі па стаклетачных шашках (1955), пераможцы каманднага юнацкага першынства Савецкага Саюза ў складзе зборнай БССР (1956), майстра спорту СССР (1962), неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў рэспублікі па рускіх і стаклетачных шашках. Трагічна загінуў у маі 1976 года пры не да канца высветленых абставінах. Фотагалерэя (БДАКФФД, НАРБ, архіў Беларускай федэрацыі шашак). Артыкул да 115-годдзя з дня нараджэння першага старшыні Беларускай федэрацыі шашак, трохразовага чэмпіёна Беларусі Дзяніса Гардзевіча.
15 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Шабаліна (15.11.1938 — 24.12.2013) — шматгадовага старшыні Беларускай федэрацыі шашак, міжнароднага арбітра, шашачнага кампазітара, а таксама заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (2000), пісьменніка, журналіста, сцэнарыста. Фотагалерэя (архівы А.Шабаліной, Ан.Шабаліна, А.Прэсмана, С.Гарбачова, Беларускай федэрацыі шашак). У другой частцы матырыялу, прысвечанага Касперскім, — пра тое, які след у гісторыі беларускіх шашак пакінулі Вадзім і Антон, а таксама іх сваяк, паэт-гумарыст Альберт Паўловіч. Артыкул пра першы Усебеларускі турнір па стаклетачных шашках.
Артыкул пра сям'ю прызёра першых чэмпіянатаў Мінска і Беларусі па шашках Вадзіма Касперскага, а таксама ўспаміны яго дзяцей.
Вашай увазе артыкул пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўраджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага — чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года. 3 кастрычніка 75-гадовы юбілей адзначае Анатоль Гантварг. Рэгаліі Анатоля Абрамавіча можна пералічваць доўга, асноўныя з іх ? 4-разовы чэмпіён свету па стаклетачных шашках (1978, 1980, 1984, 1985), міжнародны гросмайстар (1971), заслужаны майстар спорту (1985). Пераможца Кубка свету (1985), Сусветнай шашачнай алімпіяды (1986), каманднага чэмпіянату свету (1989), каманднага чэмпіянату Еўропы (1971, 1980) у складзе зборнай СССР, пераможца Сусветнай шашачнай алімпіяды (1992) і каманднага чэмпіянату Еўропы (2010) у складзе зборнай Беларусі, 4-разовы чэмпіён СССР (1969, 1973, 1977, 1981), 10-разовы чэмпіён Беларусі (1967, 1969, 1973, 1974, 1977, 1980, 1983, 1999, 2000, 2005). У 1984 і 1985 гадах займаў другое месца ў конкурсе ?Дзесяць лепшых спартсменаў Беларускай ССР?, які праводзіла газета ?Фізкультурнік Беларусі?. Да сёння Анатоль Гантварг уваходзіць у топ-10 сусветнага рэйтынгу па стаклетачных шашках.
Зычым юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, поспеху ва ўсіх справах і доўгіх гадоў жыцця!
75 фатаграфій да 75-годдзя (крыніцы: архівы А.Гантварга, І.Бельскага, В.Габрыеляна, А.Соркінай, Ал. і Ан.Шабаліных, А.Плакхіна, Беларускай федэрацыі шашак, РЦАП па шахматах і шашках, БДАКФФД, Нацыянальны архіў Нідэрландаў, salou-open.nl).
Вялікае інтэрв'ю Анатоля Гантварга да юбілею.
|