Інтэрв?ю дзеючай чэмпіёнкі свету і Еўропы па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай газеце БДУ ?Універсітэт?.
2023 год стаў удалым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і пяршынствах свету і Еўропы заваявана 29 медалёў, 10 з якіх залатыя!
Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у надыходзячым годзе!
Падрабязныя вынікі 2023 года далей.
Читать дальше... | 1640 слов(а,о) еще
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2024.
Пасведчанне НАК.
Certificate NOC.
23 снежня 85-гадовы юбілей адзначае Мікалай Фёдаравіч Зайцаў - першы беларускі майстар спорту па шашачнай кампазіцыі (1960), шматразовы чэмпіён Беларусі. Зычым моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых творчых знаходак!
На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба апублікаваны спіс 349 стыпендыятаў на 2024 год, у ліку якіх і пяць шашыстаў.
З 15 па 17 снежня ў г.Баку (Азербайджан) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Гейдара Аліева. Беларусь прадстаўлялі 9 спартсменаў.
Упэўненую перамогу атрымаў Аляксей Куніца, які апярэдзіў бліжэйшага праследавальніка на чатыры ачкі. Марыя Часнакова і Сцяпан Дарашэнка сталі лепшымі сярод жанчын і моладзі адпаведна. Віншуем!
Выніковая табліца, фотагалерэя.
15 снежня 60-гадовы юбілей адзначае Віктар Шульга - вядомы шашачны кампазітар: прызёр чэмпіянату свету, міжнародны майстар, экс-кіраўнік камітэта па кампазіцыі Сусветнай федэрацыі шашак ФМЖД, а таксама чэмпіён свету па рашэнні пазіцый, спартыўны журналіст і суддзя.
Зычым моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, любві і павагі родных і блізкіх!
Артыкул Віталя Варушылы пра творчасць юбіляра.
З 4 па 9 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". Нашу краіну прадстаўлялі мінчане мгр Аляксей Куніца, мм Паліна Петрусёва, мм Марыя Часнакова, мф Яўгенія Швед і мм Аляксандра Спірына.
У класічнай праграме Марыя Часнакова стала трэцяй у жаночым заліку, Яўгенія Швед - лепшай сярод юніёрак да 20 гадоў.
У бліскавічнай праграме Марыя Часнокова і Яўгенія Швед перамаглі сярод жанчын і юніёрак да 20 гадоў адпаведна.
Вынікі: класіка, бліц.
З 20 па 26 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны).
Сюжэт тэлеканала СТВ, рэгламент.
Вынікі: мужчыны, жанчыны.
З 20 па 29 кастрычніка ў Аланіі (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.
21 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веранікі Целяўной, бронза - Уладзіслава Валюка і Івана Невара.
У хуткай праграме, якая прайшла 22 кастрычніка, другое золата выйграла Аляксандра Спірына! Арцём Ціханаў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава сталі другімі, Паліна Петрусёва і Міхаіл Усціменка - трэцімі.
Удала нашы спартсмены выступілі і ў класічнай праграме: чэмпіёнамі свету сталі Паліна Петрусёва, Дар'я Нікіфарава і Юлія Швед, Марыя Часнакова - сярэбраны прызёр, Уладзіслаў Валюк, Вікторыя Нікалаева і Ганна Забалотскіх - бронзавыя!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3359 слов(а,о) еще
|