15 снежня 60-гадовы юбілей адзначае Віктар Шульга - вядомы шашачны кампазітар: прызёр чэмпіянату свету, міжнародны майстар, экс-кіраўнік камітэта па кампазіцыі Сусветнай федэрацыі шашак ФМЖД, а таксама чэмпіён свету па рашэнні пазіцый, спартыўны журналіст і суддзя.
Зычым моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, любві і павагі родных і блізкіх!
Артыкул Віталя Варушылы пра творчасць юбіляра.
З 4 па 9 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". Нашу краіну прадстаўлялі мінчане мгр Аляксей Куніца, мм Паліна Петрусёва, мм Марыя Часнакова, мф Яўгенія Швед і мм Аляксандра Спірына.
У класічнай праграме Марыя Часнакова стала трэцяй у жаночым заліку, Яўгенія Швед - лепшай сярод юніёрак да 20 гадоў.
У бліскавічнай праграме Марыя Часнокова і Яўгенія Швед перамаглі сярод жанчын і юніёрак да 20 гадоў адпаведна.
Вынікі: класіка, бліц.
З 20 па 26 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны).
Сюжэт тэлеканала СТВ, рэгламент.
Вынікі: мужчыны, жанчыны.
З 20 па 29 кастрычніка ў Аланіі (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.
21 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веранікі Целяўной, бронза - Уладзіслава Валюка і Івана Невара.
У хуткай праграме, якая прайшла 22 кастрычніка, другое золата выйграла Аляксандра Спірына! Арцём Ціханаў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава сталі другімі, Паліна Петрусёва і Міхаіл Усціменка - трэцімі.
Удала нашы спартсмены выступілі і ў класічнай праграме: чэмпіёнамі свету сталі Паліна Петрусёва, Дар'я Нікіфарава і Юлія Швед, Марыя Часнакова - сярэбраны прызёр, Уладзіслаў Валюк, Вікторыя Нікалаева і Ганна Забалотскіх - бронзавыя!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3359 слов(а,о) еще
З 20 па 26 кастрычніка ў Аланіі праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2023".
Старонка турніру.
Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам у бліскавічнай праграме і бронзавым у хуткай. Міжнародны майстар Марыя Часнакова заняла трэцяе месца ў жаночым заліку ў хуткай праграме. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках бронзавым прызёрам сярод жанчын стала міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева. Віншуем!
З 6 па 8 кастрычніка ў Слоніме праходзіў ХХІІ рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты", прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Перамагла каманда Магілёва.
Табліца, палажэнне, фотагалерэя.
З 28 верасня па 7 кастрычніка ў г.Вілемстад (Кюрасаа) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100. Трэцяе месца заняў міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг.
Табліца.
З 22 па 30 жніўня ў г.Самара (Расія) праходзіў турнір па шашках-64 "Волжскія зоры". У спаборніцтвах прымаў удзел мгр Андрэй Валюк (Мінск), які ў бліц-турніры заняў другое месца.
Табліца.
З 24 па 29 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". У спаборніцтвах прымала ўдзел мс Яўгенія Швед (Мінск), якая ў жаночым заліку класічнай праграмы заняла чацвёртае месца.
Старонка турніру.
З 21 па 23 ліпеня адбыўся ХXV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Мар'іна Горка-2023" памяці В.Р.Габрыеляна. Перамог міжнародны гросмайстар Аркадзь Плакхін.
Выніковая табліца, фотагалерэя, палажэнне.
|