З 20 па 26 кастрычніка ў Аланіі праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2023".
Старонка турніру.
Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам у бліскавічнай праграме і бронзавым у хуткай. Міжнародны майстар Марыя Часнакова заняла трэцяе месца ў жаночым заліку ў хуткай праграме. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках бронзавым прызёрам сярод жанчын стала міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева. Віншуем!
З 6 па 8 кастрычніка ў Слоніме праходзіў ХХІІ рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты", прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Перамагла каманда Магілёва.
Табліца, палажэнне, фотагалерэя.
З 28 верасня па 7 кастрычніка ў г.Вілемстад (Кюрасаа) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100. Трэцяе месца заняў міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг.
Табліца.
З 22 па 30 жніўня ў г.Самара (Расія) праходзіў турнір па шашках-64 "Волжскія зоры". У спаборніцтвах прымаў удзел мгр Андрэй Валюк (Мінск), які ў бліц-турніры заняў другое месца.
Табліца.
З 24 па 29 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". У спаборніцтвах прымала ўдзел мс Яўгенія Швед (Мінск), якая ў жаночым заліку класічнай праграмы заняла чацвёртае месца.
Старонка турніру.
З 21 па 23 ліпеня адбыўся ХXV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Мар'іна Горка-2023" памяці В.Р.Габрыеляна. Перамог міжнародны гросмайстар Аркадзь Плакхін.
Выніковая табліца, фотагалерэя, палажэнне.
З 17 па 20 ліпеня ў аг. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІІІ рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамагла майстар спорту Вікторыя Нікалаева (Мінск).
Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.
![]() ![]() З 5 па 13 чэрвеня ў г.Уфа (Расія) праходзіў міжнародны турнір па шашках-100 краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Сайт турніру.
Нашу краіну прадстаўлялі Дар'я Федаровіч, Андрэй Валюк і Вікторыя Белая.
|