Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 6 7 8 (9) 10 11 12 ... 24 »
Сообщений marny в 2024/1/27 15:10:00 (1514 прочли)
З 19 па 28 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Чэмпіёнамі Беларусі сталі Арцём Ціханаў і Эма Саўрас! Вынікі: мужчыны, жанчыны. Партыі: мужчыны, жанчыны. Сюжэты тэлекампаніі СТВ: 1, 2; фотагалерэя, рэгламент.
Сообщений marny в 2024/1/21 8:20:00 (856 прочли)
З 19 па 21 студзеня праходзіў V адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Орша-2024". Вынікі: група 1, група 2, група 3. Палажэнне, фотагалерэя.
Сообщений marny в 2024/1/12 8:20:00 (671 прочли)
Інтэрв?ю дзеючай чэмпіёнкі свету і Еўропы па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай газеце БДУ ?Універсітэт?.
Сообщений marny в 2023/12/27 16:40:00 (1007 прочли)
2023 год стаў удалым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і пяршынствах свету і Еўропы заваявана 29 медалёў, 10 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у надыходзячым годзе! Падрабязныя вынікі 2023 года далей.
Читать дальше... | 1640 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2023/12/27 15:00:00 (646 прочли)
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2024. Пасведчанне НАК. Certificate NOC.
Сообщений marny в 2023/12/23 9:20:00 (514 прочли)
23 снежня 85-гадовы юбілей адзначае Мікалай Фёдаравіч Зайцаў - першы беларускі майстар спорту па шашачнай кампазіцыі (1960), шматразовы чэмпіён Беларусі. Зычым моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых творчых знаходак!
Сообщений marny в 2023/12/18 13:30:00 (693 прочли)
На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба апублікаваны спіс 349 стыпендыятаў на 2024 год, у ліку якіх і пяць шашыстаў.
Сообщений marny в 2023/12/15 16:30:00 (704 прочли)
З 15 па 17 снежня ў г.Баку (Азербайджан) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Гейдара Аліева. Беларусь прадстаўлялі 9 спартсменаў. Упэўненую перамогу атрымаў Аляксей Куніца, які апярэдзіў бліжэйшага праследавальніка на чатыры ачкі. Марыя Часнакова і Сцяпан Дарашэнка сталі лепшымі сярод жанчын і моладзі адпаведна. Віншуем! Выніковая табліца, фотагалерэя.
Сообщений marny в 2023/12/15 12:35:56 (513 прочли)
15 снежня 60-гадовы юбілей адзначае Віктар Шульга - вядомы шашачны кампазітар: прызёр чэмпіянату свету, міжнародны майстар, экс-кіраўнік камітэта па кампазіцыі Сусветнай федэрацыі шашак ФМЖД, а таксама чэмпіён свету па рашэнні пазіцый, спартыўны журналіст і суддзя. Зычым моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, любві і павагі родных і блізкіх! Артыкул Віталя Варушылы пра творчасць юбіляра.
Сообщений marny в 2023/12/9 15:40:00 (695 прочли)
З 4 па 9 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". Нашу краіну прадстаўлялі мінчане мгр Аляксей Куніца, мм Паліна Петрусёва, мм Марыя Часнакова, мф Яўгенія Швед і мм Аляксандра Спірына. У класічнай праграме Марыя Часнакова стала трэцяй у жаночым заліку, Яўгенія Швед - лепшай сярод юніёрак да 20 гадоў. У бліскавічнай праграме Марыя Часнокова і Яўгенія Швед перамаглі сярод жанчын і юніёрак да 20 гадоў адпаведна. Вынікі: класіка, бліц.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы