Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 7 8 9 (10) 11 12 13 ... 21 »
Сообщений marny в 2023/2/22 11:20:00 (623 прочли)
22 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбылося першынство Беларусі па шашках-64 па бліскавічнай гульні (юніёры, юніёркі 1997-2003 гг.н., 2004-2006 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2007-2009 гг.н., 2010-2012 гг.н., 2013 г.н. і маладзей). Рэгламент, фота прызёраў, сканы табліц. Вынікі: дзяўчаты 2013 г.н. і маладзей дзяўчаты 2010-2012 гг.н. дзяўчаты 2007-2009 гг.н. юніёркі 2004-2006 і 1997-2003 гг.н. юнакі 2013 г.н. і маладзей юнакі 2010-2012 гг.н. юнакі 2007-2009 гг.н. юніёры 2004-2006 і 1997-2003 гг.н.
Сообщений marny в 2023/1/31 6:26:42 (637 прочли)
Буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь БЕЛТА ўзяло інтэрв'ю ў чэмпіёнкі свету Вікторыі Нікалаевай - відэаверсія, тэкставая версія.
Сообщений marny в 2023/1/29 11:00:00 (1010 прочли)
З 20 па 29 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Чэмпіёнамі Беларусі сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Выніковыя табліцы: жанчыны, мужчыны. Партыі: жанчыны, мужчыны. Сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, рэгламент.
Сообщений marny в 2023/1/29 10:10:00 (678 прочли)
З 27 па 29 студзеня адбыўся ІV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Орша-2023". Палажэнне. Вынікі: група 1, група 2, група 3. Фотагалерэя (аўтар Мікалай Невар).
Сообщений marny в 2023/1/5 11:36:14 (728 прочли)
Матэрыял агенцтва "Мінск-навіны" пра чэмпіёнку свету па шашках-64 Вікторыю Нікалаеву.
Сообщений marny в 2023/1/3 10:34:47 (501 прочли)
Цікавае інтэрв'ю заслужанага трэнера СССР, міжнароднага гросмайстра Міхаіла Каца youtube-каналу "Art Area".
Сообщений marny в 2022/12/30 15:21:47 (473 прочли)
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2023. Пасведчанне НАК. Certificate NOC.
Сообщений marny в 2022/12/30 14:52:33 (606 прочли)
2022 год стаў паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы па шашках-64 заваявана 80 медалёў, 30 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у 2023 годзе! Падрабязныя вынікі 2022 года далей.
Читать дальше... | 494 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2022/12/13 12:42:23 (515 прочли)
Як паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба цэнтральны савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" зацвердзіў спіс 332 стыпендыятаў на 2023 год, у ліку якіх і шэсць шашыстаў.
Сообщений marny в 2022/12/11 9:10:00 (498 прочли)
З 4 па 11 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". У класічнай праграме мгр Андрэй Валюк стаў другім, мгр Аляксей Куніца - чацвёртым, мгр Вікторыя Нікалаева - пятай (лепшай сярод жанчын), мм Марыя Часнакова - 13-й (другой сярод жанчын). У бліскавічнай праграме лепшым з беларусаў стаў Андрэй Валюк, які заняў пятае месца. Старонка спаборніцтваў.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы