З 4 па 11 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава".
У класічнай праграме мгр Андрэй Валюк стаў другім, мгр Аляксей Куніца - чацвёртым, мгр Вікторыя Нікалаева - пятай (лепшай сярод жанчын), мм Марыя Часнакова - 13-й (другой сярод жанчын). У бліскавічнай праграме лепшым з беларусаў стаў Андрэй Валюк, які заняў пятае месца.
Старонка спаборніцтваў.
Рэпартаж тэлекампаніі СТВ пра чэмпіёнку свету па шашках-64 Вікторыю Нікалаеву - у школе і на трэніроўцы.
З 21 па 27 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны).
Сюжэт тэлекампаніі СТВ, рэгламент.
Вынікі: жанчыны, мужчыны.
Інтэрв'ю чэмпіёнкі свету па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай часопісу "Спорт time".
Інтэрв'ю абсалютнай чэмпіёнкі свету па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай газеце "Звязда" -https://zviazda.by/be/news/20221121/1669035177-pagavaryli-z-17-gadovay-belaruskay-yakaya-stala-absalyutnay-chempiyonkay
7 лістапада ў Мінску прайшло адкрытае першынство клуба "Шахматны дом" па шашках-64 сярод дзяцей да 10 і 13 гадоў. Палажэнне.
Вынікі: старшая група, малодшая група.
Гасцямі праграмы "Вялікі спорт" на тэлеканале "Беларусь 5" сталі чэмпіёны свету Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк і старшыня Беларускай федэрацыі шашак Віталь Аніська. Глядзіце па спасылцы -https://www.tvr.by/videogallery/sport/bolshoy-sport/shashki-bolshoy-sport-051122/
З 11 па 19 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату.
12 кастрычніка адбылася хуткая праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Аляксей Куніца і Вера Хвашчынская - сярэбраныя прызёры!
У бліскавічнай праграме, якая прайшла 13 кастрычніка, Ігар і Вікторыя паўтарылі свой поспех і зноў сталі першымі! Андрэй Валюк заняў другое месца, Вера Хвашчынская - трэцяе!
З 14 па 19 кастрычніка праходзіла класічная праграма. Вікторыя Нікалаева выйграла сваё трэцяе золата і стала абсалютнай чэмпіёнкай свету! Андрэй Валюк стаў першым сярод мужчын! Ігар Міхальчанка - сярэбраны прызёр, Паліна Петрусёва - бронзавы! Віншуем!
Сюжэт тэлекампаніі СТВ. Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 2183 слов(а,о) еще
З 4 па 11 кастрычніка ў Кабулеці адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Грузія-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.
Читать дальше... | 1362 слов(а,о) еще
З 3 па 10 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У трох праграмах беларускія спартсмены заваявалі 40 медалёў, 19 з якіх залатыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад беларускай каманды далей.
Читать дальше... | 1668 слов(а,о) еще
|