Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Статьи >
  • По страницам газет и журналов
  • Интервью белорусских шашистов
  • 01.12.06. Интервью мгр Андрея Валюка газете "Звязда"
  • 01.12.06. Интервью мгр Андрея Валюка газете "Звязда"

    Опубликовано destroyer на 06-Apr-2007 21:00 (3069 читает)

    З тэнiсiста ў «дамкi»

    Iрына ПРЫМАК. ЗВЯЗДА № 257 (25846) 01.12.2006г.

    Знаёмцеся: Андрэй Валюк — мiжнародны гросмайстар, пераможца, сярэбраны i бронзавы прызёр першынстваў свету па шашках-64, сямiразовы чэмпiён Беларусi, шасцiразовы ўладальнiк Кубка краiны, а калi прасцей — чалавек з вялiкiм iнтэлектам. Першае пытанне да суразмоўцы навеяла вельмi цiкавая абставiна: трэнерам Андрэя з’яўляецца яго жонка Вiкторыя.

    — У чым жа заключаецца яе методыка падрыхтоўкi да матча, калi вы, наколькi мне вядома, займаецеся пры дапамозе камп’ютарных праграм?

    — Тое, што мой трэнер — жонка, хутчэй станоўчы момант, — растлумачыў шашыст. — Вiка ў асноўным займаецца маiм псiхалагiчным настроем, падбадзёрвае. У спорце, дарэчы, такая з’ява не нонсэнс: Кацюгу трэнiраваў муж, Несцярэнку — таксама i г.д. У нас, праўда, усё наадварот: мужа рыхтуе жонка. Калi казаць пра заняткi на камп’ютары, то там настолькi вялiкiя базы даных, што лепшага трэнажора няма. Я нават магу прагледзець свае мiнулыя партыi.

    — Ведаю, што вы самi трэнiруеце — дзяцей, прыходзiце ў сярэднiя школы, каб заахвоцiць вучняў гуляць у шашкi. Удаецца гэта зрабiць?

    — Так. Iм настолькi падабаюцца мае размовы, што многiя сапраўды захапляюцца шашкамi. I цудоўна, бо гэта — самая аб’ектыўная гульня, таму што ўмяшанне суддзi ў нас мiнiмальнае. Шашкi развiваюць чалавека. У вучняў, прынамсi, няма праблем з матэматыкай i наогул яны не блытаюцца ў логiцы i сваiх думках. Цiкава, што ўсе, хто са мной займаўся ў секцыi, зараз знаходзяцца на высокiх пасадах. Акрамя таго, шашкi — самая старадаўняя гульня.

    — Аднак некаторыя людзi нават не ўспрымаюць шашкi, як спорт...

    — Дарма, бо седзячы ў крэсле, за партыю так стомiшся, быццам прабег крос, асаблiва, калi турнiр кругавы. Акрамя таго, у шашках даказваеш не толькi, што ты больш моцны фiзiчна, псiхалагiчна, але i разумнейшы за свайго сапернiка. На жаль, шашкi ў нашай краiне зараз не надта карыстаюцца попытам. Напрыклад, у СССР яны былi восьмымi па папулярнасцi. Ёсць рэгiёны, дзе шашкi нават уключаны ў школьную праграму: маю на ўвазе Якуцiю. У Iталii гэта — масавы вiд спорту.

    — Чаму ў мiжнародную федэрацыю ўваходзiць так мала краiн — 51?

    — Нацыянальныя федэрацыi цяжка аб’яднаць, бо ў кожнай дзяржаве свае асаблiвасцi гульнi. Адрознiваюцца нават дошкi. Ёсць краiны, дзе яны павернуты. У Канадзе на дошцы 144 клеткi. Непадобныя i правiлы. Напрыклад, у Афрыцы гуляюць на клетках на пяску, ды яшчэ на тры падлiкi. Калi не паспееш зрабiць свой ход, выбываеш. На тэрыторыi СНД гуляюць па версii рускiх шашак.

    — Узгадайце, калi ласка, як вы ўпершыню пазнаёмiлiся з шашкамi?

    — Трэнiравацца стаў у 1984 годзе. Спачатку я займаўся настольным тэнiсам, а наш стол стаяў у тым жа пакоi, дзе гулялi ў шашкi. Дарэчы, у мяне мацi мела другi разрад па шахматах, а мой старэйшы брат добра гуляў у шашкi i заўжды мяне перамагаў, таму было крыўдна ўступаць яму. Вось i вырашылi пайсцi разам трэнiравацца. Неўзабаве я стаў пераможцам горада Гродна. Я падлiчыў, што турнiры ў мяне занялi 4 гады i 3 месяцы чыстага часу, а праехаў 180 тысяч кiламетраў, так што некалькi разоў змог абагнуць зямны шар.

    — Свайго васьмiгадовага сына вучыце гуляць у шашкi?

    — Так. Заўжды калi гуляем, iмкнуся яму ўступiць (усмiхаецца).

    — У вас ужо шмат тытулаў. Аб чым марыце зараз?

    — Хацеў бы правесцi сеанс адначасовай гульнi на вялiкай колькасцi дошак на... Кастрычнiцкай плошчы. Калi не памыляюся, на 250 гулялi ў Галандыi.

    — Якую лiтаратуру чытае такi iнтэлектуальны чалавек, як Андрэй Валюк?

    — У асноўным спецыялiзаваную i па ўдасканаленню, бо дасканаласцi няма мяжы.

    — Дзякуй за гутарку!



    Навигация по статьям
    Предыдущая статья 03.04.07. Интервью мгр Анатолия Гантварга Пресболу 13.07.06.Интервью мф Андрея Толчикова Спортивной панораме Следующая статья
    Рейтинг 0/5
    Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
    Голосование отключено!
    Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
    История шашек в Беларуси
    Наши проекты
    Разделы