Выпуск 7 28.10.07
Опубликовано destroyer на 29-Oct-2007 22:50 (2530 читает)ШАШAЧНАЯ КУЛЬТУРА.
(Выпуск N 7)
“Куфар-радца” прынес сення добрыя навіны для вас паважаныя аматары. Новыя творы шашачных кампазітараў таксама знаходзяцца тут. Адчыняйце “Куфар…” – не пашкадуеце.
Падведены вынікі аднаго з самых масавых і прэстыжных міжнародных конкурсаў па складанню шашачных кампазіцый “ЛІТВА-2006”. Нам прыемна паведаміць, што пераможцам у раздзеле “Мініяцюры-100” стаў мінчанін Барыс Іваноў. Дарэчы другое месца у гэтым раздзеле заняў другі наш зямляк Уладзімір Матус, які цяпер жыве і працуе у Маскве. Гэты конкурс даволі удалы для беларускіх кампазітараў. Васіль Грабенка з Мінска атрымаў перамогу у раздзеле “Эцюды-100” у конкурсе
“ЛІТВА-2004”. А “ЛІТВА-1993” прынесла прызавое 3-е месца для мінчаніна Віктара Шульгі. Згадзіцеся- прыемныя навіны.
Аб,яўлен другі асабісты чэмпіянат свету па шашачнай кампазіцыі (PWCP-2). Кампазіцыі патрэбна накіроўваць да 15.01.2008 г. на адрас суддзи-кардынатара-А.Нагуманаў, Расія, 111555, Масква, вул. Саянская, д. 4, кв18 , або электроннай поштай на адрас- nar@nvacenter.ru Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце беларускай федэрацыі шашак.
Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску.
N29 dc7,e3,d4,b4,a5,g3x N30 b8,a3,e7,a7x
N31 d6(h6A), a3,hg3,e3,a1-b2+ A(а3), eg3,g5,e5,c5,ab2+
N32 e7,ed8,f6,f4,g3,d8,d8x N33 b4,b8,h6(g1A), ef4,a5x A(c3),g3,c1x
Васіль Грабенка паказвае, што можна выйграць d4 і г. д.
N34 e3,g5,fe7,c7,c1(d2,c3),d4,g3,e3x N35 a7,hg3,c3,b6,(c7),b8,e7,a7x Праблема мае і другое рашэнне – g7,d8,c3,f6,c5x што з,яўляецца бракам у кампазіцыі і такая пазіцыя не можа быць ацэнена у конкурсе па складанню шашачных кампазіцый. Аўтару патрэбна дапрацаваць яе, каб пазбавіцца ад пабочнага рашэння.
N36 h8,e7,g5!,c3,c3x
Нам прыемна было атрымаць першы ліст з дакладнымі адказамі ад Віктара Жукоўскага з Барані, а таксама ад нашых пастаянных чытачоў А. Пярхальскага, У. Бандарыка, У. Сапяжынскага,В Грабенкі, Д.Камчыцкага, С Фурманава.
Мы удзячны чытачам, яікія даслалі свае лісты у рэдакцыю.
Дайшла чарга і да новых твораў шашачных кампазітараў. Знаемцеся, рашайце і дасылайце свае адказы у рэдакцыю. Для пачынаючых аматараў прапануем нескладаную для рашэння праблему вядучага рубрыкі на дыяграме пад N37. На другой дыяграме пазіцыя вядомага нашым чытачам аўтара Аляксандра Рэмізава у апрацоўцы вядучага рубрыкі. Далей творы іншых аўтараў.
N39 Васіль Грабенка (Мінск)
Белыя: b4,b6,c5,c7,d6,e7,g1,h2,h6.(9) Чорныя: a5,c3,d2,d4,e3,e5,,f4,f8,g3,g7,h4(11)
Белыя пачынаюць I выйграюць.
N40 Васіль Грабенка (Мінск)
Белыя: b2,b6,c3,c7,e1,e5(6) Чорныя: a3,a5,d2,e3,e7,g3,g5,g7(8)
Белыя пачынаюць I выйграюць.
N41 Петр Шклудаў(Наваполацк)
Белыя: a1,a3,b2,c7,e1,g7,h2,h6(8) Чорныя: c3,c5,d2,d4,d8,e3,e5,f4,g3(9)
Белыя пачынаюць I выйграюць.
N42 Ілля Вальтэр(Самарканд)
Белыя: Дамка.c3 шашкі.b2,c7,d6,f2,g3,h6.(8)
Чорныя: Дамкі.a1,h8.шашка.h4.(3)
Белыя пачынаюць I пазбаўляюць хадоў дамку і 1 шашку чорных.
N 43 Аляксандр Рэмізаў(Мінск)
Белыя:c3,d4,d6,e7,f6,g7.(6) Чорныя: a3,e3,f2,g5,h2,h4.(6)
Белыя пачынаюць I выйграюць.


У наступным выпуску плануецца правядзенне другога пераднавагодняга бліцконкурсу рашення шашачных кампазіцый і таму пазіцыі гэтага выпуску з,яўляюцца трэніровачнымі.
Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:
220013, Мінск, пр.Незалежнасці,77, рэдакцыя газеты «Культура», Шашкі.
Адрас электроннай почты: 'kultura@tut.by'
Матэрыял падрыхтаваў Віктар Шульга- майстар спорту па шашачнай кампазіцыі.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 8 30.11.07
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|