Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 284 15.05.08

Опубликовано destroyer на 16-May-2008 00:00 (1881 читает)

Ш А Ш К І (газета “Народная воля” за 15 мая 2008 года)


Камбінацыйная праблема

Яна належыць нашым чытачам Мікалаю Грушэўскаму (Мінск) і Пятру Шклудаву (Наваполацк) і з’яўляецца заданнем № 6 бліцконкурсу-55:

Белыя: с5, d6, e7, f2, f6, g1, g7, h6 (8).

Чорныя: a3, a7, b2, b6, c3, d2, d4, e3, h2 (9).

Выйгрыш.


Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Чакаем адказы па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.

Па-за конкурсам разгледзьце яшчэ некалькі задумак П. Шклудава:

1. Белыя: a5, b4, c1, c5, e3, e5, f4, g3 (8).

Чорныя: b8, c7, d2, d6, e7, g7, h2, h6 (8).

Больш насычаная, чым папярэднікі іншых аўтараў: 1. ab6 2. e:c7 3. ed4 4. f:f8 5. c:g5 6. f:a5x.

2. Белыя: b6, d4, d6, e5, f4, g3 (6).

Чорныя: a7, b2, c3, f6, g7, h2 (6).

Мініяцюра выглядае сімпатычна: 1. dc5 2. c:e3 3. ed4 4. f:h6 5. h:a3x.

3. Белыя: a1, c1, c5, d4, e3, e5, f4, g3 (8).

Чорныя: a3, a7, b2, c3, d2, e7, g7, h2, h6 (9).

А цяпер “цукерка” на шашачным століку: 1. cd6 2. d:b6 3. ed6 4. ed4 5. f:f8 6. c:g5 7. f:c1x. Цудоўны матыў!

4. Белыя: a1, e3, e5, f4, g3, g5 (6).

Чорныя: a3, b2, c3, e7, g7, h2 (6).

1. ed6 2. gf6 3. f:d2 4. a:c3! fg3 5. ef4 6. de3x. Нічога не скажаш – здорава!

5. Белыя: a1, b4, c3, c5, d4, e1, e5, f2, f4, g3, g5 (11).

Чорныя: a3, a5, a7, b2, b8, d2, d8, e7, f6, g7, h2, h4 (12).

Першакласная галаваломка на 64-клетачнай дошцы: 1. fe3 2. e:g3 3. c:g3 4. cd6 5. d:b6 6. ed6 7. ed4 8. f:h6 9. h:c1! de7 10. a:c3 ed6 11. ce3 ba7 12. ef4 dc5 13. fe5 ab6 14. cb4 ab2 15. e:a1x.

Як бачым, П. Шклудаў у чарговы раз паказаў сваё ювілірнае майстэрства афармляць па-новаму старыя ідэі.


Чэмпіянаты

Раней мы інфармавалі вас аб выніках жаночых чэмпіянатаў краіны па шашках-64 і 100. Завяршылася першынства і па шашках-100 сярод мужчын. Тут лепшымі былі сталічныя міжнародныя гросмайстры Яўген Ватуцін, Сяргей Насевіч, міжнародныя майстры Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), Андрэй Толчыкаў (Гомель) і міжнародны гросмайстар Ірына Пашкевіч (Мінск). Гэтая мацнейшая пяцёрка стоклетачнікаў выступіць у вышэйшай лізе і ў будучым годзе. С. Насевіч, І. Міхальчанка, А. Толчыкаў і міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг прадстаўлялі Рэспубліканскі цзнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках на камандным чэмпіянаце Еўропы, дзе фінішавалі чацвёртымі. А ў жаночым турніры І. Пашкевіч і майстар спорту Вольга Федаровіч прынеслі свайму клубу бронзавы медаль. А зараз пазнаёмцеся з творчасцю ўдельніц вышэйшай лігі-2008:

1. Белыя (Г. Крошка): a5, c1, c3, d2, e1, f2, f4, h6 (8).

Чорныя (Д. Федаровіч): b8, c5, d6, d8, e7, f6, f8, h4 (8).

1… cb4! 2. fg3 3. e:g3 dc7 4. gh4 de5 5. f:d6 ce5x.

2. Белыя (Г. Крошка): a5, c1, c3, f4, g1, g3 (6).

Чорныя (Д. Федаровіч): b8, c5, d6, f6, f8, h6 (6).

1… cb4 2. ab6 3. c:e3 ba7 4. bc7 5. ed4 bc7 6. dc5 fe7x.

3. Белыя (С. Ланцэева): a1, a3, b4, c3, d2, e1, f4, g3, h2 (9).

Чорныя (Д. Федаровіч): b8, c5, c7, d6, d8, e5, f6, f8, g7 (9).

1… gh6 2. de3 fg7 3. gh4 4. h:f4 fe5 5. ba5 6. h:f2 de5!x.

4. Белыя (Г. Крошка): a5, b2, c1, d4, e3, дамка h8 (6).

Чорныя (Г. Вузлік): a3, a7, b8, c7, дамка g1 (5).

1… cb6? 2. a:c7 3. bc3! ab6 4. cb4 5. de5!x.

5. Белыя (Д. Федаровіч): 23, 24, 27, 28, 29, 31, 32, 34, 43 (9).

Чорныя: (І. Пашкевіч): 7, 8, 12, 13, 14, 15, 17, 18, 25 (9).

1… 17-22 2. 28:17 3. 23:3 14-19=.

6. Белыя (Д. Федаровіч): 27, 28, 31, 32, 33, 35, 36, 38, 48 (9).

Чорныя (Г. Вузлік): 6, 13, 16, 17, 18, 19, 22, 24, 25 (9).

1. 31-26 2. 36:27 18-23 3. 48-43 23-29 4. 27-21x.

7. Белыя (В. Садоўская): 24, 25, 26, 29, 33, 36, 37, 38, 40, 41, 42, 43, 46, 48, 49 (15).

Чорныя (С. Ланцэева): 4, 6, 7, 8, 9, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 27 (14).

1. 25-20 2. 24-19 3. 29:20 4. 26-21 5. 37-31 6. 42:2x.

Паведаміў карэспандэнт нашай рубрыкі “Шашкі” майстар спорту Віталь Варушыла.


Самаправерка

Давайце зробім яе на заданні бліцу-55/5 (Р. Пагнаеўскі): 1. cb4 2. g:g5 3. h:f2 4. c:g5 5. cd8 6. fe3x. Папярэднія заданні рашылі: Б. Завадскі (Брэст), Л. Жыхар (Мядзел) А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), В. Рубінчык (Мінск), А. Янчук з Камянца (бліц-55/2), В. Шульга (Мінск), А. Белы, В. і Р. Мурашкі, М. Падбярэзскі (Наваполацк), Л. Жыхар, П. Шклудаў, В. Шульга, А. Янчук (бліц-55/3) і інш.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 283 25.04.2008 Выпуск 285 22.05.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы