Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 290 05.09.2008

Опубликовано destroyer на 05-Sep-2008 23:00 (2011 читает)

Ш А Ш К І (газета “Народная воля”, 05.09.2008г.)

Выпуск 290


Давайце ў ім у першую чаргу зробім самаправерку рашэнняў папярэдніх заданняў.

Бліц-56/5 (А. Кагоцька): 1. ed4 2. c:e3! 3. f:h6 4. h:c1x.

Па-за конкурсам (А. Кагоцька): № 2. 1. d8-f6 cb4A 2. f:a5 3. ac3 4. hg5x. A1… de3 2. he1x.


Бліц-56

Завяршаем яго заданнем № 6 – фрагментам партыі міжнароднага турніру “Етвызь-2008”, што ладзіўся ў Драгічыне:



Белыя (кандыдат у майстры спорту Канстанцін Барэль, Свіслач): b 2, c 1, d 2, d 4, e 1, e 5, f 4, g 1, g 3, h 4 (10). Чорныя (міжнародны майстар Яўген Кандрачэнка, Гомель): a 3, a 5, a 7, b 8, c 7, d 8, e 7, g 7, h 6, h 8 (10). Было згуляна 1ab 4! 2 . bc 3 gf 6! 3 . c : a 5 ab 2! ( 3 …fg5? 4 . h:f6 e:c5 5 .ef6 = ) 4 . c : a 3 . Далей перамогу за чорных пашукайце самастойна. Пераможца нашага конкурсу будзе заахвочаны. Чакаем адказы па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, рубрыка “Шашкі”. Па-за конкурсам вам будзе карысным пазнаёміцца і з наступным эпізодам:




Белыя ( Я. Кандрачэнка): a 3, c 1, c 3, e 1, e 3, f 2, f 4, g 3, h 2 (9). Чорныя (кандыдат у майстры спорту Аляксандр Барташ, Маладзечна): a 5, c 5, c7, d6, e5, f6, f8, h6, h8 (9). 16… fe7 17. cd2 hg7 18. cb4 a:c3 19. d:b4 cd4 20. e:c5 fg5 21. fe3 gh4 22. ed4! e:a5 23. cb6 h:f2 24. e:g3! х. Не выратоўваў і працяг 16… fg 7 17. cd 2! fg 5 пры 17… cb 6 18. fg 5!! f:h4 19. gf4 e:g3 20. h:f4 gf6 21. ab4 c:a3 22. fg5 х 1 8. cd4! e:c3 19. d:b4 a:c3 20. ed2 c:e1 21. gh4 e:e5 22. h:d8 х.

Першыя тры прызы выйгралі мінчане міжнародны гросмайстар Аркадзь Плакхін, майстры Вячаслаў Палянскі і расіянін Канстанцін Кавалеўскі. Пастаянны карэспандэнт нашай рубрыкі “Шашкі” Я. Кандрачэнка заняў пятае месца. Затое ён вызначыўся ў 12-м рэспубліканскім турніры “Мар’іна Горка-2008”. За ім фінішавалі мінскія майстры Юрый Файнберг і В. Палянскі.


Радуе моладзь


Гэта здарылася на чэмпіянаце Еўропы: нашы юныя прадстаўнікі на ім заваявалі пяць медалёў (!). Сярод іх – Андрэй Толчыкаў з Гомеля ў намінацыі U -19 і мінчанка Вольга Федаровіч у U -16 (залатыя), сярэбраныя – яе сястра-блізня Дар’я ў катэгорыі U -16 і Марыя Міронава з Мінска ў U -10 (сярэбраныя), сталічны вундэркінд Уладзіслаў Валюк ва ўзроставай групе U -10 (бронзавую).


Нізка кампазіцый

Яе даслаў у рэдакцыю наш чытач з Гродна Міхаіл Стэфановіч. Яго наступныя галаваломкі на 64-клетачнай дошцы заслугоўваюць вашай увагі :

1. Белыя: a1, a5, e1, e3, f4, g3, g5 (7). Чорныя: a3, b4, c3, d6, e7, h6 (6). Рэдкае спалучэнне вядомых ідэй: 1. ed4 2. a:c3 ab2A 3. ef2 4. ab2 (dc5) 5. ff8 h:h2 6. f:b4! (hg1) 7. ba3 8. bc3 9. a:f4/g5/h6x. A(2…dc5 3. f:f8 h:h2 4. f:b4 a:c5 5. ef2x.

2. Белыя: b 2, d 2, e 3, e 5, f 4, g 3, h 6 (7). Чорныя: a3, a5, a7, c5, c7, e7, f8 (7). Апазіцыя: 1. fg5 2. ed6 3. ef4 4. f:b4! 5. gf6 6. h:b4x.

3. Белыя: a7, c1, c7, d6, e1, e7, f6 (7). Чорныя: a5, b4, b8, f4, g3, g5, h4 (7). 1. ed8 2. ed2 3. dc3 4. c:g5 5. d:b6 6. ab8x.

4. Белыя: a5, c7, d6, e7, f6, g1, h6 (7). Чорныя: a7, b8, e3, f2, f4, g3, g5, h4 (8). 1. ed8 2. ab6 3. b:d4 4. g:g5 5. d:b6 6. hg7 (cd4) 7. gf8 (de5) 8. fg7x.

5. Белыя: b 2, b 6, c 5, c 7, d 6, e 7 (6). Чорныя: a5, d4, e3, f2, f8, g5, g7, h 2 (8). Белыя нападаюць і перамагаюць. Пераканайцеся ў гэтым самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 286 27.06.2008 Выпуск 291 03.10.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы