З 1 па 9 жніўня ў Варшаве (Польшча) праходзіў XXI моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100. 1-7 жніўня адбылася класічная праграма. Вера Хвашчынская і Яна Якубовіч - чэмпіёнкі Еўропы! Сярэбранымі прызёрамі сталі Анастасія Барышава і Міхаіл Семянюк, бронзавымі - Аляксей Куніца, Яўген Жукоўскі і Дар'я Нікіфарава. Бліскуча выступілі нашы спартсмены ў хуткай праграме. Чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева і Ксенія Белая! Алег Чэпа, Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава на другім месцы, Анастасія Барышава на трэцім. У апошні дзень адбылася бліскавічная праграма. Уладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк і Яна Якубовіч сталі чэмпіёнамі Еўропы! Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Георгій Выдзерка - бронзавы! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі. Афіцыйная старонка чэмпіянату. |